Што адбываецца ў інтэрнэце за 60 секунд?

Аналітыкі Domo апублікавалі 11-е штогадовае выданне інфаграфікі Data Never Sleeps. Эксперты расказалі пра галоўныя трэнды інтэрнэту, змясціўшы іх у 1 хвіліну працы глабальнага сеціва.

1 каментарыя

Спецыялісты Domo вылучылі некалькі важных трэндаў 2023 года, якія адбываюцца ў інтэрнэце кожную хвіліну:

  • Карыстальнікі адпраўляюць усё больш электронных лістоў: калі ў 2013 годзе іх было 204 мільёны, то праз 10 гадоў — ужо 241 мільён.
  • Колькасць пошукавых запытаў вырасла ў разы: у 2013 годзе — 2 мільёны, у 2023 годзе — 6,3 мільёна.
  • Колькасць штохвілінных твітаў павялічылася амаль у 3,5 разы: ад 100 тысяч у 2013 годзе да 347 тысяч сёння.
  • Прагляды патокавага відэа знізіліся: ад 114 гадоў у 2022 годзе да 43 гадоў у гэтым — падзенне праглядаў звязанае са сканчэннем пандэміі.

Іншыя цікавыя лічбы:

  • 25 100 000 гадзін трацяць юзеры адначасова на інтэрнэт.
  • 4 000 000 пастоў лайкаюць карыстальнікі Facebook.
  • 41 600 000 паведамленняў адпраўляюць карыстальнікі WhatsApp.
  • 30 DDoS-нападаў адбываецца
  • 6060 рэзюмэ адпраўляюць карыстальнікі LinkedIn.
  • 6944 запыты ўводзяць карыстальнікі ChatGPT.
  • $398 000 000 — на такую суму людзі гандлююць казначэйскімі аблігацыямі.
  • $455 000 трацяць карыстальнікі на пакупкі Amazon.
  • 69 400 разоў карыстальнікі праслухоўваюць песні Тэйлар Свіфт.

Колькі карыстальнікаў у сеціве. Пры канцы 2023 года сумарная колькасць карыстальнікаў інтэрнэту ў свеце складае 5,2 мільярда чалавек, або 64,6% насельніцтва Зямлі. Гэта амаль удвая больш, ніж 2,1 мільярда карыстальнікаў у 2013 годзе.

Instagram — рэкардсмен статыстыкі. Сацсетка трапіла ва ўсе 11 выпускаў Domo, пачынаючы ад 2013 года. Сёлета Instagram дамаглася двух рэкордаў: па частаце адпраўкі Reels у асабістых паведамленнях (694 тысячы на хвіліну) і колькасці загрузак праграмы Threads (3720 раз на хвіліну). Раней сацсетка лідзіравала і ў іншых раздзелах: у 2017 годзе карыстальнікі Instagram публікавалі 46 740 фатаграфій на хвіліну.

Epic Games победила, Google проиграла. Что дальше?
По теме
Epic Games победила, Google проиграла. Что дальше?
Скандынавы абурылі Маска: шведскія прафсаюзы супраць Tesla
Па тэме
Скандынавы абурылі Маска: шведскія прафсаюзы супраць Tesla
Google запустила AI Studio — сервис для разработки приложений и чат-ботов с ИИ 
По теме
Google запустила AI Studio — сервис для разработки приложений и чат-ботов с ИИ

Читать на dev.by