«Гэта жарт?»: новыя цэны GitHub Copilot раззлавалі распрацоўшчыкаў
Microsoft мяняе мадэль аплаты GitHub Copilot: замест падпіскі карыстальнікі будуць плаціць з улікам расходу токенаў. Новыя правілы павінны ўступіць у сілу 1 чэрвеня і ўжо выклікалі незадаволенасць сярод распрацоўшчыкаў.
Microsoft мяняе мадэль аплаты GitHub Copilot: замест падпіскі карыстальнікі будуць плаціць з улікам расходу токенаў. Новыя правілы павінны ўступіць у сілу 1 чэрвеня і ўжо выклікалі незадаволенасць сярод распрацоўшчыкаў.
Раней карыстальнікі Copilot плацілі фіксаваную суму за падпіску. Цяпер кошт будзе залежаць ад таго, колькі токенаў расходуюць ШІ-мадэлі падчас працы. Асабліва дарагімі могуць стаць сцэнарыі з шматэтапнымі запытамі, агентным кодынгам і працяглымі сесіямі, дзе мадэль неаднаразова аналізуе кантэкст і генеруе праўкі.
Некаторыя распрацоўшчыкі ўжо падлічылі, што іх расходы могуць вырасці ў дзясяткі разоў. Адзін карыстальнік Reddit напісаў, што цяпер плаціць каля $29 у месяц, але па новай мадэлі ягоны рахунак можа вырасці амаль да $750. «Што за жарт. Новая мадэль выкарыстання папросту недарэчна дарагая. Я адмяняю падпіску. Пры такім кошце гэта больш не акупляецца і не мае практычнага сэнсу», — напісаў ён.
Іншы карыстальнік апублікаваў скрыншот, па якім ягоныя расходы маглі вырасці прыблізна з $50 да $3000. «Вау, не чакаў, што новая мадэль аплаты будзе настолькі абсурднай», — напісаў распрацоўшчык.
Частка праграмістаў, аднак, лічыць, што такія сумы ўзнікаюць толькі пры неасцярожным выкарыстанні Copilot. На іхную думку, рэзкі рост расходаў часцей звязаны з вайб-кодынгам, калі карыстальнік запускае шмат ітэрацый, спадзяецца на ШІ амаль без кантролю і расходуе вялікую колькасць токенаў на неэфектыўныя запыты.
«Адзіны спосаб атрымаць такія шалёныя рахункі — гэта чысты вайб-кодынг з велізарнай колькасцю раздутых ітэрацый», — напісаў адзін з карыстальнікаў. Паводле яго, Copilot можа заставацца даступным нават для невялікіх каманд, калі выкарыстоўваць яго як інструмент, а не як неканкраляванага аўтаномнага распрацоўшчыка.
Іншыя каментатары, наадварот, лічаць, што адказнасць ляжыць на Microsoft. Яны адзначаюць, што кампанія сама прасоўвала Copilot як інструмент, якім можна карыстацца актыўна і свабодна, а цяпер фактычна мяняе правілы для тых, хто прывык да ранейшай мадэлі.
«Microsoft стварыла гэтую мадэль аплаты і сама ўсё больш спрашчала спальванне велізарнай колькасці токенаў у адным прэміум-запыце, які мог выконвацца гадзінамі або нават днямі, запускаючы дзясяткі ці сотні субагентаў», — напісаў адзін з карыстальнікаў.
Новая мадэль аплаты паказвае больш шырокую праблему рынку ШІ-інструментаў для распрацоўкі. Па меры таго як кодынг-асістэнты ператвараюцца з аўтадапаўнення ў агентныя сістэмы, іх кошт становіцца менш прадказальным. Для буйных кампаній такія расходы могуць быць прымальнымі, але невялікія каманды і індывідуальныя распрацоўшчыкі рызыкуюць сутыкнуцца з рэзкім ростам рахункаў.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.