Claude навучыўся пісаць код проста ў Slack — не трэба пакідаць чат

Кампанія прэзентавала бэта-версію інтэграцыі Claude Code у Slack. Распрацоўшчыкі могуць даручаць ШІ-агенту выкананне задач, не пакідаючы месенджар.

2 каментарыя

Распрацоўшчык тлумачыць, што крытычна важная інфармацыя аб інжынерных задачах «жыве ў Slack»: у рэпортах, абмеркаваннях і просьбах калег. Цяпер, адзначыўшы @Claude, карыстальнік можа ініцыяваць поўны цыкл працы: ШІ вызначыць рэпазіторый, вывучыць праблему, прапануе рашэнне і адправіць змены на рэвью.

Запуск інтэграцыі супаў з моцнымі фінансавымі вынікамі Claude Code. Паводле словаў CPO Anthropic Майка Крыгера, прадукт прыносіць больш за $1 мільярд гадавой выручкі праз паўгода пасля запуску. Сярод кліентаў — Netflix, Spotify, Salesforce і KPMG. Кампанія таксама нядаўна набыла Bun — распрацоўшчыка сэрвіса для працы з JavaScript, які дапамагае паскараць праекты і зборку кода.

Паводле дадзеных Anthropic, інструмент скарачае тэрміны распрацоўкі ў буйных заказчыкаў на дзясяткі працэнтаў: Rakuten зменшыла цыкл ад 24 да 5 дзён. Claude Code таксама хутка пашырае прысутнасць у экасістэме: нядаўна ён з’явіўся ў настольнай аплікацыі Anthropic і атрымаў падтрымку новых функцый для працы з інструментамі і знешнімі сістэмамі праз пратакол MCP.

Унутраныя даследаванні Anthropic паказваюць, што супрацоўнікі кампаніі выкарыстоўваюць Claude у 60% працоўных працэсаў, ацэньваючы прырост прадуктыўнасці ў 50%. Аднак інтэграцыя змяняе і характар узаемадзеяння паміж інжынерамі: менш пытанняў задаецца калегам, змяншаецца колькасць «чалавечых» крокаў у працэсе, а частка распрацоўшчыкаў асцерагаецца паступовага абясцэньвання глыбокіх навыкаў.

Інтэграцыя са Slack узмацняе канкурэнцыю на рынку карпаратыўных ШІ-інструментаў. Аналагічныя рашэнні развіваюць OpenAI, Google і GitHub Copilot. Але Anthropic робіць стаўку на больш «кансерватыўны» рост, засяроджваючыся на карпаратыўных сцэнарыях і устойлівай выручцы, у адрозненне ад OpenAI, які актыўна ўкладваецца ў карыстальніцкія інструменты.

У Японіі школьнік навайбкодзіў узломшчыка і скраў дадзеныя мільёнаў карыстальнікаў
Па тэме
У Японіі школьнік навайбкодзіў узломшчыка і скраў дадзеныя мільёнаў карыстальнікаў
OpenAI абвясціла «код чырвоны» з-за канкурэнцыі з Google Gemini 3
Па тэме
OpenAI абвясціла «код чырвоны» з-за канкурэнцыі з Google Gemini 3
Anthropic выпусціла «лепшую мадэль для кодынгу ў свеце»
Па тэме
Anthropic выпусціла «лепшую мадэль для кодынгу ў свеце»

Читать на dev.by