Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Coinbase запусціла міжнародную біржу крыптадэрыватываў

Крыптабіржа Coinbase запусціла міжнародную біржу крыптавалютных дэрыватываў для інстытуцыйных трэйдараў па-за межамі ЗША, паведамляе Bloomberg. Кампанія імкнецца дыверсіфікаваць бізнэс на фоне рознагалоссяў з амерыканскімі ўладамі, якія ўсё растуць.

2 каментарыя

Ад гэтага тыдня на новай платформе Coinbase International Exchange будуць размяшчацца бестэрміновыя ф’ючарсы на біткойн і эфір — мінулага месяца кампанія атрымала ліцэнзію Валютнага ўпраўлення Бермудскіх астравоў.

Цяпер на новым для Coinbase рынку дамінуюць афшорныя гульцы, такія як найбуйнейшая крыптабіржа свету Binance і (да краху) FTX.

У сакавіку Камісія па каштоўных паперах і біржах ЗША пагражала падаць у суд на Coinbase праз некаторыя ейныя прадукты. Пры канцы красавіка пляцоўка сама падала пазоў супраць рэгулятара з патрабаваннем прымусіць яго адказаць на запыт аб распрацоўцы новых правілаў рэгулявання крыптавалют. Такі запыт быў накіраваны мінулага ліпеня.

Coinbase скарачае 20% штату — колькі месяцаў таму звольніла яшчэ 18%
Coinbase скарачае 20% штату — колькі месяцаў таму звольніла яшчэ 18%
Па тэме
Coinbase скарачае 20% штату — колькі месяцаў таму звольніла яшчэ 18%
У карыстальніка Coinbase скралі ўсе ашчаджанні. Кампанія кажа што гэта яго праблемы
У карыстальніка Coinbase скралі ўсе ашчаджанні. Кампанія кажа, што гэта яго праблемы
Па тэме
У карыстальніка Coinbase скралі ўсе ашчаджанні. Кампанія кажа, што гэта яго праблемы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

а почему за пределами империи семитов ?
внутри империи не хотят обманывать никого?

0

Написано же почему.