Cursor спыніў працу ў Беларусі і Расіі
Forbes са спасылкай на РБК паведаміў пра блакіроўку Cursor для расійцаў. Праблемы ёсць і ў Беларусі.
Forbes са спасылкай на РБК паведаміў пра блакіроўку Cursor для расійцаў. Праблемы ёсць і ў Беларусі.
Forbes са спасылкай на РБК паведаміў пра блакіроўку Cursor для расійцаў. Праблемы ёсць і ў Беларусі.
Як піша расійскія выданні, адзін з галоўных вайбкодынгавых сервісаў перастаў працаваць 4 верасня без афіцыйнай заявы. Спыненне працы ў краіне РБК пацвердзілі некалькі крыніц у сферы распрацоўкі праграмнага забеспячэння.
Днём раней у карыстальніцкім пагадненні Cursor з’явіўся пункт пра экспартны кантроль ЗША. Перад гэтым у сярэдзіне жніўня SpaceX абвясціла пра куплю Anysphere — распрацоўшчыка Cursor — за $60 млрд.
Таксама OpenAI у канцы жніўня паведаміла, што папярэдзіла SpaceX пра планы спыніць прадастаўленне мадэляў ChatGPT для Cursor з 12 лістапада. OpenAI апасаецца, што SpaceX можа выкарыстоўваць яе тэхналогіі з парушэннем умоваў прадастаўлення паслуг — маўляў, раней падобныя парушэнні дапускалі іншыя кампаніі Ілана Маска.
Праблемы з Cursor ёсць і ў беларусаў. На трэкеры detector404.by масавыя паведамленні пра блакіроўку доступу да Cursor з’явіліся яшчэ 5 верасня. Таксама пра іх пішуць на Reddit.
Цікавая заўвага пра прычыны «поўнага блакавання Cursor у Расіі і Беларусі» ёсць на сайце сервісу KelVPN. Яна тлумачыцца тым, што інструмент выкарыстоўвае перадавыя ШІ-мадэлі, якія падпадаюць пад строгую катэгорыю экспартнага кантролю ЗША ECCN 5D002. Паводле закону кампаніі абавязаны цалкам закрываць доступ да сваіх тэхналогій для падсанкцыйных краін. З сярэдзіны 2025 года гэтыя абмежаванні сталі абсалютна жорсткімі: жыхарам гэтых рэгіёнаў забаронена рэгістрацыя і аўтарызацыя, функцыі Cursor Tab і ўбудаваны ШІ-чат выдаюць памылку 403 (доступ да рэсурсу забаронены), дэсктопнае прыкладанне адмаўляецца запускацца, а любы доступ да API цалкам заблакіраваны.
Эксперты сказалі РБК, што блакаванне Cursor кардынальна не зменіць рынак. Частка распрацоўшчыкаў пяройдзе на шэры доступ, іншыя — на оўпэнсорсныя мадэлі або на мясцовыя сервісы.
Для беларусаў і расейцаў заблакіраваны доступы і да іншых замежных ШІ-сервісаў, у тым ліку ChatGPT, Claude і Google Gemini.


Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Нам это только на пользу. Деды без ИИ код писали для отечественных продуктов, по бумажным книгам "Система команд микропроцессора МК31" и победили
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 10 верасня 2026, 21:26
Так вон статья вышла, что китайские модели данные сливают, в том числе и гпт и антропику)
Для агента есть слова галлюцинация или перемудрение или снести базу потомучто он так понял. ИТ много чего есть. А порой чтобы написать тз, так это и есть как будто половину кода сам написал, только не на языке программирования