Даныя 100 млн амерыканцаў апынуліся ў адкрытым доступе
Даныя мільёнаў амерыканцаў уцяклі ў адкрыты доступ праз памылку кампаніі MC2 Data, якая займаецца праверкай анкетных даных.
Даныя мільёнаў амерыканцаў уцяклі ў адкрыты доступ праз памылку кампаніі MC2 Data, якая займаецца праверкай анкетных даных.
Даныя мільёнаў амерыканцаў уцяклі ў адкрыты доступ праз памылку кампаніі MC2 Data, якая займаецца праверкай анкетных даных.
Паводле звестак партала Cybernews, кампанія MC2 Data кіруе пяццю сайтамі: PrivateRecords.net, PrivateReports, PeopleSearcher, ThePeopleSearchers і PeopleSearchUSA. Даследаванне паказала, што кампанія пакінула ў адкрытым доступе базу з 2,2 ТБ даных амерыканцаў без пароля. Супрацоўнікі партала лічаць, што ўцечка адбылася ў выніку чалавечай памылкі.
106,3 мільёна запісаў утрымлівалі імёны, даты нараджэння, адрасы пражывання, IP-адрасы, электронныя пошты і гісторыі працаўладкавання грамадзян ЗША. Таксама выцеклі звесткі пра больш як 2,3 мільёна фізічных і юрыдычных асоб, якія карысталіся паслугамі праверкі анкетных даных.
Даследчык Cybernews Арам Назаравас заявіў, што паслугі праверкі біяграфічных даных заўсёды былі праблематычнымі, паколькі злачынцы могуць аплачваць паслугі па зборы даных аб патэнцыйных ахвярах. «Такая ўцечка — залатая жыла для кіберзлачынцаў, паколькі яна адкрывае шэраг магчымасцяў і зніжае для іх рызыку», — дадаў ён.
У жніўні Кампанія National Public Data пацвердзіла ўцечку даных, праз што сутыкнулася з некалькімі калектыўнымі пазовамі з боку амерыканскіх карыстальнікаў, чые даныя апынуліся ў адкрытым доступе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Они там и без тиктока нормально справляются и сливают столько данных.