Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Даныя ў абмен на АІ: OpenAI і Stack Overflow дамовіліся аб партнёрстве

Кампаніі дамовіліся пра выкарыстанне даных сайта для навучання мадэляў штучнага інтэлекту. Сэрвіс анансаваў новыя АІ-інструменты, якія пакажуць летам.

Пакінуць каментарый

У рамках партнёрства OpenAI зможа выкарыстоўваць распрацаваную Stack Overflow платформу OverflowAPI для паляпшэння якасці адказаў ChatGPT па праграмаванні. Таксама ў чат-боце будуць адлюстроўвацца правераныя прыклады з форума. Stack Overflow уклаў аналагічную ўгоду з Google у лютым.

Stack Overflow зможа выкарыстоўваць мадэлі OpenAI у сваім сэрвісе OverflowAI. Першыя інтэграцыі плануюць паказаць пры канцы чэрвеня. Раней кампанія часова забараніла публікаваць адказы, згенераваныя ChatGPT, затым сэрвіс запусціў дыялогавы пошук для атрымання адказаў на аснове базы даных з больш як 58 мільёнаў пытанняў.

Восем амерыканскіх СМІ падалі ў суд на OpenAI і Microsoft за выкарыстанне іх артыкулаў
Восем амерыканскіх СМІ падалі ў суд на OpenAI і Microsoft за выкарыстанне іх артыкулаў
Па тэме
Восем амерыканскіх СМІ падалі ў суд на OpenAI і Microsoft за выкарыстанне іх артыкулаў
Microsoft спяшалася інвеставаць мільярды ў OpenAI каб не адстаць ад Google
Microsoft спяшалася інвеставаць мільярды ў OpenAI, каб не адстаць ад Google
Па тэме
Microsoft спяшалася інвеставаць мільярды ў OpenAI, каб не адстаць ад Google
OpenAI атрымала першы пазоў за «галюцынацыі» ў ChatGPT
OpenAI атрымала першы пазоў за «галюцынацыі» ў ChatGPT
Па тэме
OpenAI атрымала першы пазоў за «галюцынацыі» ў ChatGPT

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.