Дата-цэнтры Microsoft, Meta і іншых узмацняюць засуху ў ЗША
Цэнтры апрацоўкі даных генеруюць велізарную колькасць цяпла сваімі серверамі праз вялікую колькасць спажыванай энергіі.
Цэнтры апрацоўкі даных генеруюць велізарную колькасць цяпла сваімі серверамі праз вялікую колькасць спажыванай энергіі.
Цэнтры апрацоўкі даных генеруюць велізарную колькасць цяпла сваімі серверамі праз вялікую колькасць спажыванай энергіі.
Вада — самы танны і распаўсюджаны метад, які выкарыстоўваецца для ахалоджвання дата-цэнтраў. За адзін дзень сярэдні цэнтр апрацоўкі даных можа выкарыстоўваць 300 тысяч галонаў вады — столькі ж спажывае 100 тысяч дамоў, паводле даных даследчыкаў з Virginia Tech. Кожны пяты цэнтр апрацоўкі даных спажывае ваду з забруджаных вадаёмаў у краіне.
Напрыклад, Meta запусціла пілотную праграму ў сваіх цэнтрах Los Lunas у Нью-Мексіка, каб знізіць вільготнасць паветра ў памяшканнях ад 20% да 13% і паменшыць спажыванне вады. Пры гэтым агульнае спажыванне вады Meta расце, пятая частка гэтай вады летась паступіла з раёнаў, якія адчуваюць яе дэфіцыт. Кампанія, як і Microsoft, паставіла за мэту знізіць спажыванне вады да мінімуму не пазней за 2030 год.
«Добрая навіна палягае ў тым, што мы гадамі інвестуем у сталыя інавацыі ў гэтай галіне, так што ў прынцыпе мы можам перапрацоўваць амаль усю ваду, якую мы выкарыстоўваем у нашых цэнтрах апрацоўкі даных. У месцах, дзе ідзе дождж, такіх як ціхаакіянскі паўночны захад, у нашай штаб-кватэры ў Сіэтле мы збіраем ваду з дахаў. У месцах, дзе не бывае дажджоў, як у Арызоне, мы распрацоўваем метады кандэнсацыі», — расказаў кіраўнік Microsoft Брэд Сміт.
Цяпер у ЗША налічваецца каля 1800 цэнтраў апрацоўкі даных, і гэтая колькасць расце, паколькі цэнтры з’яўляюцца аднымі з самых запатрабаваных аб’ектаў нерухомасці ў свеце, прапаноўваючы інвестарам вялікі прыбытак. Каля 50% тэрыторыі краіны знаходзіцца ва ўмовах засухі і больш за 60% з 48 кантынентальных Штатаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.