Microsoft адключыла куплю кодаў у Аргенціне і Турцыі. Геймеры кажуць пра канец эпохі танных гульняў
Карыстальнікі пачалі паведамляць, што кампанія забівае шчыліны, якія зналі юзеры Xbox.
Карыстальнікі пачалі паведамляць, што кампанія забівае шчыліны, якія зналі юзеры Xbox.
Карыстальнікі пачалі паведамляць, што кампанія забівае шчыліны, якія зналі юзеры Xbox.
У сацсетках з’явіліся паведамленні, што Microsoft адключыла магчымасць купляць коды ў Аргенціне і Турцыі ў якасці падарунка. Некаторыя карыстальнікі прапанавалі ў якасці альтэрнатывы выкарыстоўваць Калумбію і Індыю. «Сябры, здарылася тое, што здарылася — цяпер набыццё гульні з Турцыі/Аргенціны адбываецца на ваш акаўнт», — напісаў адзін з прадпрымальнікаў, якія распаўсюджвалі гульні па выгадных цэнах.
Цяпер пры аказанні паслуг яны будуць прасіць перадаваць даныя акаўнта, каб зайсці і аформіць пакупку, у кошт паслугі ўключаюць прывязку карты. Для краін з праблемамі праходжання плацяжоў гэта быў выгадны і досыць бяспечны спосаб — у раздзелах лічбавай крамы іншых краін, у прыватнасці Аргенціны, Бразіліі і Турцыі.
Раней Microsoft і Sony абвясцілі, што стануць блакаваць банкаўскія карты Ozan і Oldubil для тых уліковых запісаў, якія не звязаныя беспасярэдне з Турцыяй. Рэзка ўзрослая колькасць куплянняў гульняў у турэцкіх лічбавых крамах (паводле неафіцыйных даных, рост склаў 400%!) прыцягнула ўвагу кампаній.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.