819 млн гадзін жыцця выдаткавалі людзі на праходжанне капчы дзеля мільярдных даходаў Google
Пры наведванні сайтаў карыстальнікаў часта просяць даказаць, што яны не робаты — напрыклад, ідэнтыфікаваць размытыя літары і лічбы. Гэтая праверка называецца капчай (CAPTCHA) і прызначаная для абароны сайтаў ад нападаў ботаў і спаму. У 2007 годзе з’явіўся эфектыўнейшы метад reCAPTCHA — ён патрабуе апазнаць прадметы або тэкст на малюнках і складанейшы для ботаў.

Google купіла яго ў 2009 годзе і інтэгравала ў свае сэрвісы. З яго дапамогай рукамі карыстальнікаў кампанія, напрыклад, аблічбоўвала кнігі і паляпшала Google Street View (яны распазнавалі цяжкачытальныя нумары дамоў і вулічныя знакі).
На сённяшні дзень reCAPTCHA цалкам пад сілу ботам, але кампанія працягвае выкарыстоўваць яе, бо яна стала эфектыўным інструментам для збору карыстальніцкіх даных, сцвярджаюць даследчыкі з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Ірвайне. Паводле слоў экспертаў, reCAPTCHA робіць падрабязны лічбавы адбітак браўзера, фіксуючы ўсю ягоную актыўнасць у сеціве ў рэальным часе. Па сутнасці, кампанія атрымлівае доступ да ўсіх дзеянняў карыстальніка на старонцы праверкі і пры гэтым зусім не абараняе наведвальны сайт ад ботаў.
Даследчыкі адзначаюць, што reCAPTCHA дазваляе збіраць інфармацыю пра кукі-файлы, гісторыю браўзера і ягоныя параметры, напрыклад, пра адмалёўку старонак, разрознасць экрана, перасоўванні курсора і іншыя даныя, якія могуць быць выкарыстаныя ў рэкламных мэтах і для трэкінгу карыстальнікаў.
Даследчыкі падлічылі, што праходжанне reCAPTCHA займае на 557% больш часу (то-бок у 6,5 разоў), чым проста паставіць галачку пры праверцы. Сумарна людзі выдаткавалі на reCAPTCHA 819 млн гадзін часу, што не прайшло без следу для эканомікі — у грашовым эквіваленце шкода складае $6,1 млрд у выглядзе заробкаў. Google жа зарабіла на гэтым велізарныя грошы — толькі трэкінгавыя кукі, паводле ацэнак, прынеслі ёй $888 млрд выручкі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.