DeepSeek стаў самым папулярным чат-ботам у Беларусі

Паводле дадзеных аналітычнай кампаніі Similarweb на 21 мая, DeepSeek застаецца ШІ-аплікацыяй, якая найчасцей запампоўваецца ў Беларусі.

1 каментарый

У спісе найбольш запатрабаваных у беларусаў бясплатных аплікацый у Google Play кітайскі чат-бот займае 7 радок. Пры гэтым гэта адзіны ШІ-бот у топ-50: самага папулярнага ў свеце ChatGPT тут няма. У Беларусі, як і ў Расіі, ён не падтрымліваецца. У лютым ChatGPT налічваў 400 мільёнаў штотыднёвых актыўных карыстальнікаў.

Сярод беларускіх карыстальнікаў App Store DeepSeek займае 2-е месца ў агульным заліку. На 11-м месцы ШІ-асістэнт ChatOn кампаніі AIBY.

Microsoft называла DeepSeek мерай поспеху, а потым забараніла супрацоўнікам ім карыстацца і не пускае ў стор
Па тэме
Microsoft называла DeepSeek мерай поспеху, а потым забараніла супрацоўнікам ім карыстацца і не пускае ў стор
Беларускія школьнікі змогуць карыстацца нейрасеткамі проста на занятках, а студэнты будуць вывучаць спецкурс па ШІ
Па тэме
Беларускія школьнікі змогуць карыстацца нейрасеткамі проста на занятках, а студэнты будуць вывучаць спецкурс па ШІ

Читать на dev.by