DeepSeek паскарае распрацоўку мадэлі R2, каб абагнаць OpenAI
Кітайскі стартап паскорыў распрацоўку сваёй новай разважальнай АІ-мадэлі R2, якая мае стаць канкурэнтам GPT-5. Раней OpenAI абвінаваціла DeepSeek у тым, што R1 вучылася на даных мадэляў кампаніі.
Кітайскі стартап паскорыў распрацоўку сваёй новай разважальнай АІ-мадэлі R2, якая мае стаць канкурэнтам GPT-5. Раней OpenAI абвінаваціла DeepSeek у тым, што R1 вучылася на даных мадэляў кампаніі.
Паводле даных Reuters, DeepSeek першапачаткова планавала выпуск R2 на пачатку мая гэтага года, але цяпер кампанія імкнецца выпусціць яе як мага хутчэй. Новая мадэль, як чакаецца, будзе ствараць якаснейшы праграмны код і разважаць не толькі на англійскай, але і на іншых мовах.
Выхад R2 можа выклікаць занепакоенасць ва ўрада ЗША, які лічыць лідарства ў галіне АІ нацыянальным прыярытэтам. Адначасова кітайскія ўлады і кампаніі актыўна інтэгруюць мадэлі DeepSeek у свае прадукты, уключаючы Lenovo, Baidu і Tencent.
Поспех DeepSeek з мадэллю R1, якая была навучаная на менш магутных паскаральніках Nvidia, але змагла канкураваць з мадэлямі, распрацаванымі амерыканскімі тэхналагічнымі гігантамі за велізарныя сумы, выклікаў шырокі рэзананс. Аналітыкі Bernstein brokerage ацанілі, што цэны DeepSeek былі ў 20-40 разоў таннейшыя, чым у OpenAI для эквівалентных мадэляў.
Нягледзячы на поспехі, DeepSeek сутыкаецца з праблемамі, уключаючы эмбарга на высокапрадукцыйныя чыпы. Канкурэнты кампаніі таксама перагледзелі свае стратэгіі. Паводле даных СМІ, у сваю чаргу OpenAI паскорыла распрацоўку новай мадэлі GPT-5, якая мае прыйсці на змену GPT-4.5.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.