У айцішнікаў рэкордная зп пры канцы 2023. І вось чаму
За мінулы год сярэдні заробак айцішнікаў у Беларусі ў доларах (паводле звестак афіцыйнай статыстыкі) упаў на 8,5%. Пры гэтым у снежні ІТ-спецыялісты атрымалі самы вялікі заробак за 2023 год і адзін з самых вялікіх за апошнія гады.
Паводле звестак Белстата, сярэдні заробак у ІТ у снежні мінулага года склаў амаль 8,5 тысяч рублёў — на 21% больш, ніж за снежань 2022 года (тады айцішнікі атрымалі 6,9 тысячы рублёў). Снежаньскі заробак стаў рэкордным для айцішнікаў летась. Сярэдні заробак, паводле афіцыйных звестак, толькі двойчы пераадольваў планку 8 тысяч рублёў.
Упершыню гэта здарылася ў лютым мінулага года. Пасля пачатку вайны ва Украіне і новай хвалі рэлакацыі айцішнікаў сярэдні заробак у ІТ-сектары вырас за месяц больш як на 40% (у лютым адносна студзеня) да 8,8 тысячы рублёў. Верагодна, рост абумовілі рэлакейт-бонусы.
З мінулага года назіраецца запаволенне адтоку айцішнікаў. Адныя кампаніі згарнулі праграмы рэлакацыі, іншыя скарацілі бюджэты на пераезд супрацоўнікаў (у тым ліку скасавалі рэлакейт-бонусы) і рэлакуюць толькі кропкава.
Снежаньскі рэкорд па зарплаце, верагодна, звязаны з выплатамі гадавых бонусаў і прэмій асобнымі ІТ-кампаніямі.
Таксама сярэдні заробак у ІТ у рублях летась рос адносна 2022 года на фоне росту курса асноўных валют. Калі за 2022 год сярэдні курс долара склаў 2,61 рубля, то за 2023 год ён вырас амаль на 15% да 3 рублёў. Пры гэтым да мая айцішнікі ў сярэднім атрымлівалі менш, ніж у 2022. Але ў другім паўгоддзі назіралася зваротная тэндэнцыя.
Агулам за 2023 год сярэдні заробак у ІТ склаў 6815,3 рубля. У параўнанні з 2022 годам ён вырас на 5%.
Сярэдні заробак айцішнікаў у валюце (па курсе Нацбанка) у снежні мінулага года таксама аказаўся рэкордным — 2655,9 долара. Аднак адносна снежня 2022 года зарплата не толькі не вырасла, але і аказалася ніжэйшай амаль на 2%.
Амаль увесь мінулы год сярэдні заробак ІТ-спецыялістаў вагаўся ў межах 2100-2260 долараў. Зарплата ў валютным эквіваленце амаль кожны месяц аказвалася ніжэйшай, ніж у 2022 годзе. Выключэннем стаў толькі сакавік.
Агулам за 2023 год сярэдні заробак айцішнікаў у валюце склаў 2271 долар. У параўнанні з 2022 годам ён упаў на 8,5%.
Якія вядомыя кампаніі замарожвалі перагляд заробкаў
Пры канцы 2022 года амерыканская Coherent Solutions прыняла рашэнне на паўгода замарозіць перагляд заробкаў. Пра гэта супрацоўнікаў апавясціў CEO і заснавальнік Ігар Эпштэйн. Рашэнне закранула ўсе без выключэння падраздзяленні ўнутры кампаніі, а таксама ўсе лакацыі, уключаючы мінскі офіс распрацоўкі — ISsoft. Планавалася, што замарозка працягнецца да 31 сакавіка 2023 года, але дагэтуль гэтага не адбылося. Пры канцы кастрычніка кампанія ў чарговы раз падоўжыла замарозку. Некаторыя супрацоўнікі мяркуюць, што перагляды заробкаў размарозяць не раней за сярэдзіну 2024 года.
У якасці антыкрызіснай меры зарплаты замарозіла кампанія iTechArt. CEO Сяргей Каваленка ў лісце супрацоўнікам патлумачыў, што кампанія вымушаная эканоміць бюджэт і аптымізаваць выдаткі праз негатыўныя працэсы на сусветным рынку. У прыватнасці, праз падзенне попыту на распрацоўку, рост кошту грошай і складанасці з прыцягненнем інвестыцый.
Амерыканская Exadel з офісамі ў Беларусі таксама замарозіла перагляд заробкаў. Гэта адбылося ў маі. Паводле слоў супрацоўнікаў кампаніі, офісаў у Беларусі гэта фактычна не кранула, бо «там перагляд заробкаў замарожаны ўжо даўно».
Чытачы, што для вас dev.by?
- Месца сустрэчы з супольнасцю?
- Крыніца навін пра ІТ Беларусі?
- Крыніца любых навін?
- Месца для дыскусіі?
- Пляцоўка для адукацыі і абмену досведам?
- Кар’ерны кансультант?
- Можа, усё пералічанае вышэй? А, можа, нешта іншае?
А хто вы для dev.by?
Супольнасць людзей, якая развівае беларускую ІТ-індустрыю і робіць яе поўнай таленавітых праектаў, цікавых дыскусій і навін. Мы тут, каб трымаць вас у курсе гэтых прыгод. dev.by для нас — гэта ўсё пералічанае вышэй, а яшчэ — праца. Падтрымайце нашую рэдакцыю!
Вашыя грошы даюць нам магчымасць выплачваць заробкі журналістам, менеджарам, распрацоўшчыкам, прадзюсарам — усім тым, хто робіць dev.by. Засапорціць нас можна:
— Праз Patreon
— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)
— Крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй!
Читать на dev.by