У кэшы, у акцыях, у слоіку: дзе захоўваюць грошы пасля пераезду
Спыталіся ў рэлакантаў, дзе яны захоўваюць грошы пасля пераезду, — і сабралі тры кейсы з Польшчы, адзін з Літвы і адзін з Грузіі. Дадавайце свае гісторыі ў каментарах.
Спыталіся ў рэлакантаў, дзе яны захоўваюць грошы пасля пераезду, — і сабралі тры кейсы з Польшчы, адзін з Літвы і адзін з Грузіі. Дадавайце свае гісторыі ў каментарах.
Спыталіся ў рэлакантаў, дзе яны захоўваюць грошы пасля пераезду, — і сабралі тры кейсы з Польшчы, адзін з Літвы і адзін з Грузіі. Дадавайце свае гісторыі ў каментарах.
— Грошы захоўваю размеркавана ў блізкіх сваякоў не ў Беларусі, а яшчэ ў слоіку — звычайным шкляным, і ў крыпце — усё ў прывязцы да долара і трохі да еўра. Сумы называць не буду .
Яшчэ частку грошай захоўваю ў злотых у банку PKO. Чаму не ў валюце:
Праблем з адкрыццём рахунку PKO ў мяне і маіх сяброў не было — патрэбны быў пашпарт, нумар польскага тэлефона і паштовы адрас у Польшчы. Песэль і мельдунэк не патрэбныя.
— Жыву ў Польшчы. Маю «падушку» ў доларах, якой хапіла б на некалькі месяцаў жыцця тут — у ідэале на паўгода. А ўсё астатняе я інвестую праз брокера.
Грошы я ўкладваю ў акумулюючыя ETF з размеркаваннем па ўсім свеце: ЗША, рынкі, якія развіваюцца, развітыя рынкі, акрамя Японіі і Еўропы, ETF на 20-гадовыя аблігацыі ЗША, ну і трохі ў золата — як ахоўны актыў. Чаму менавіта ў іх — не трэба плаціць падаткі з дывідэндаў, плюс ідзе аўтаматычнае рэінвеставанне.
На жыццё я пакідаю груба каля 1000 долараў (на дваіх чалавек) плюс яшчэ 500 на аплату кватэры і камунальных выдаткаў.
Калі мае інвестыцыі дасягнулі пэўнага парога, брокер запытаў дакумент, які пацвярджае крыніцу даходу. Я папрасіў працадаўцу зрабіць выпіску па заробках за ўвесь час працы — брокеру яна падышла.
У будучыні пры звальненні планую заўсёды запытваць у кампаній такія даведкі: лішнімі дакладна не будуць.
— Як правіла, я адкладаю 50% ад заробку. Грошы размяркоўваю на тры часткі:
Чым абумоўленае такое размеркаванне сродкаў — рызыкамі блакавання, з прычыны нестабільнай геапалітычнай сітуацыі і наяўнасці беларускага пашпарта. Пры гэтым у мяне дазвол на жыхарства на 3 гады.
Агульная сума грошай, што захоўваюцца ў банках — да 20 000 долараў, таму дакументы на пацверджанне крыніцы сродкаў не патрабаваліся. А замежным брокерам патрэбныя былі толькі дазвол на жыхарства і адрас майго пражывання.
— Пераехала ў Літву паўтара года таму і паступова вывела праз свіфт-пераказы ўсе свае накапленні ў беларускім банку — гэта троху больш за 10 тысяч долараў. Летась яшчэ перад вайной я адкрыла інвестыцыйны рахунак на адной з еўрапейскіх платформаў. Частку грошай захоўваю там у ETF, прыкладна столькі ж — у доларах на дэпазіце ў SEB bankas.
Мой банк даволі строгі ў дачыненні да паходжання грошай, таму, калі я пераказвала грошы на інвестыцыйны рахунак, у мяне запыталі пацвярджэнне прыбытку.
Раней гэтыя грошы таксама ляжалі на дэпазіце ў Беларусi, але ж Альфа Банк не робіць выпіскі дыстанцыйна раней, ніж за год. А мне трэба было пацвердзіць прыбытак прыкладна за 2018–2019 гады. Дапамагло тое, што я працягвала працаваць у той жа кампаніі ўвесь гэты перыяд і майго тагачаснага заробку хапала, каб тэарэтычна гэтыя накапленні зрабіць, таму я проста звярнулася да бухгалтара па даведку.
— Адкрыў ІП у Грузіі, і за год перавёз з Беларусі каля 50 тысяч долараў — частку сумы жонка прывезла, потым бацькі прыязджалі. Уклаў грошы ў прэміяльную нерухомасць на першай лініі — гатэлі і апарт-комплексы. Лічу, што на рахунках сродкі трымаць рызыкоўна, бо банкі раз-пораз мяняюць сваю палітыку.
(На жаль, чытач не дадаў больш падрабязнасцей і не адказаў на нашыя пытанні).
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Есть ещё так называемые Mutual Funds.
Среди них некоторые с бОльшими процентами чем обычные классические вложения. Но и с бОльшим риском.
Кто нибудь пробовал?
Это практически то же, что и ETF. Все зависит от конкретного Mutual Fund. Есть относительные надежные, привязанные к проверенным индексам типа S&P500 или US Total Market. Большинство людей именно в такие фонды вкладывает. Хотя надежные они только в периоды между кризисами, как в последние 10 лет. Тогда росло вообще все. Когда начался Ковид, все продолжило рости еще сильнее. А вот весь 2022 на рынке какая-то агония.
Мне интересно. А есть тут среди посетителей те самые релоканты с которыми поговорили?
Мне просто интересно как и где делается эта выборка? Где находятся именно релоканты? По какому принципу они выбираются?
Я со своими финансами не парился. Перевез в рюкзаке везде декларируя по правилам. По приезду положил на карту местного банка и всё. Нечего тут выдумывать.
Напиши номер карты, я проверю.
Ты меня с вебнёй перепутал.
Хаха, вебня обиделась. Умора
Странно это - хвастаться тем, что за год потерял 15% покупательской способности своих накоплений. Т.е. каждый седьмой год поработал на инфляцию, считай.
Вряд ли даже на "вебню" такая экспертиза тянет.
Деньги нужно тратить, а не хранить
"Богаты мы тратами своими".
Не потратил на себя - потратишь на кого-то другого
все деньги вложила в рассаду. весной помидорки на даче посажу. осенью закатаю в баночки на зиму. следующей зимой европа точно замерзнет без газа, а у меня закаточки будут
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 сакавіка 2023, 18:16