dev.media шукае журналістаў-фрылансераў
Шукаем у каманду аўтараў-фрылансераў, каб пісаць пра жыццё і працу ў IT.
Хто мы
Часопіс Bubble — новае медыя для айцішнікаў. Публікуем карысныя гісторыі пра рэлакейт і даўншыфцінг, выгаранне, пошук працы, сумоўі, тлумачалкі пра сацыяльную інжынерыю і гіды для лічбавых качэўнікаў.
Мы запусціліся на пачатку 2022 года і сталі часткай dev.media — медыйнай і сэрвіснай экасістэмы, у якую ўваходзяць dev.by, dev.ua, dev.ge і рэкламнае агенцтва «Клац-Клац».
Хто нам патрэбны
Нам патрабуюцца аўтары-фрылансеры, якія сочаць за трэндамі ў IT і ведаюць, хто ёсць кім у галіне. Адмысловых IT-ведаў не трэба, дастаткова хутка разбірацца ў розных айцішных тэмах і ўмець дагрукацца да герояў/экспертаў. Вакансія — для аўтараў з досведам працы ў медыя.
Што мы прапануем
- аддаленую працу без мікраменеджменту і бессэнсоўнай руціны, галоўнае — вынік;
- празрыстую сістэму ганарараў, якія агаворваюцца на беразе;
- класную маладую каманду — мы пастаянна эксперыментуем і запускаем новыя прадукты;
- магчымасць прапаноўваць і рэалізоўваць ідэі сіламі каманды — мы любім і падтрымліваем ініцыятыву.
Як адгукнуцца на вакансію
Трэба запоўніць форму. Анкета дапаможа нам лепей пазнаёміцца. Калі адчуем патэнцыйны мэтч, дашлем вам тэставае заданне — на яго сыдзе прыкладна 1-2 гадзіны. Перш чым адказваць на пытанні, азнаёмцеся, калі ласка, з нашым сайтам.
Читать на dev.by