Дзяўчаты больш любяць працаваць з людзьмі, хлопцы — з прадметамі: даследаванне
Новае даследаванне пацвярджае гендарныя адрозненні ў прафесійных перавагах мужчын і жанчын. Група амерыканскіх навукоўцаў прааналізавала вынікі апытання, зладжанага папулярным у розных краінах брытанскім выданнем Time.
У апытанні ўдзельнічала больш за 84 тысяч чалавек са 193 краін свету. Даследчыкі адабралі тыя, ад якіх было мінімум па 30 рэспандэнтаў мужчынскага і жаночага полу. Далейшы аналіз ладзіўся на адказах прыкладна 76 тысяч жыхароў 42 краін свету.

Адрозненні ў перавагах аналізавалі ў трох плоскасцях: праца з людзьмі (выкладанне, дапамога) або з рэчамі (механізмы, інструменты, транспарт), праца з ідэямі (то-бок у нейкіх творчых кірунках) або данымі (напрыклад, бухгалтэрыя), а таксама прэстыж — праца на высокіх пасадах або звычайным «шрубком».
Найвялікшае адрозненне паміж прадстаўнікамі двух палоў даследчыкі выявілі ў першым параметры: жанчыны аддаюць перавагу працы з жывымі людзьмі значна больш за мужчын, якіх значна больш цікавяць неадушаўлёныя прадметы. Прычым велічыня гэтага адрознення вар'іравалася ад краіны да краіны: найменшай яна была сярод рэспандэнтаў з Грузіі, найбольшай — з Венесуэлы.
Далей высветлілася, што жанчыны больш любяць працаваць з ідэямі ў процівагу даным у параўнанні з мужчынамі. Выключэнне склалі дзве краіны — Польшча і Філіпіны. Найменшае адрозненне ў кар’ерных перавагах зафіксаванае ў плоскасці прэстыжу. Прычым жанчыны былі зацікаўленыя ў ім больш за мужчын толькі ў 8 краінах: Грэцыі, Канадзе, Малайзіі, Пакістане, Сінгапуры, Францыі, Чылі і Паўднёвай Карэі.
Зумеры маюць праблемы з тэхналагічнымі навыкамі: даследаванне
Таксама даследчыкі заўважылі, што ў краінах, дзе гендарная няроўнасць мацнейшая, адрозненне паміж перавагай людзей над рэчамі сярод жанчын і мужчын было менш ярка выяўленае.
Пры гэтым розніца ў зацікаўленасці ў працы з людзьмі/рэчамі паміж мужчынамі і жанчынамі была мацнейшай у краінах з вышэйшым узроўнем пазбягання нявызначанасці (паводле Хофстэдэ).
Вынікі даследавання могуць быць карыснымі кар’ерным кансультантам. Аднак аўтары адзначаюць неідэальнасць выбаркі: па некаторых краінах яна была замалая, а рэспандэнты былі лепш адукаваныя і фінансава забяспечаныя, ніж іх сярэднестатыстычны суайчыннік.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.