Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Зумеры маюць праблемы з тэхналагічнымі навыкамі: даследаванне

Людзі пакалення Z выраслі ў стагоддзе інтэрнэту і ад нараджэння былі акружаныя гаджатамі. Але як супрацоўнікі яны далёка не заўжды на «ты» з сучаснымі тэхналогіямі, як прынята лічыць. Нават наадварот, распаўсюджанае сярод старэйшых пакаленняў меркаванне пра зумераў выклікае ў іх няёмкасць. Да такой высновы прыйшлі аўтары даследавання для HP, якія апыталі 10 тысяч офісных працаўнікоў у 10 краінах, уключна з ЗША і Вялікабрытаніяй.

5 каментарыяў
Зумеры маюць праблемы з тэхналагічнымі навыкамі: даследаванне

Людзі пакалення Z выраслі ў стагоддзе інтэрнэту і ад нараджэння былі акружаныя гаджатамі. Але як супрацоўнікі яны далёка не заўжды на «ты» з сучаснымі тэхналогіямі, як прынята лічыць. Нават наадварот, распаўсюджанае сярод старэйшых пакаленняў меркаванне пра зумераў выклікае ў іх няёмкасць. Да такой высновы прыйшлі аўтары даследавання для HP, якія апыталі 10 тысяч офісных працаўнікоў у 10 краінах, уключна з ЗША і Вялікабрытаніяй.

20% рэспандэнтаў у веку 18-29 гадоў адчуваюць асуджэнне навакольных пры ўзнікненні якіх-небудзь тэхнічных праблем. Сярод людзей 40+ гадоў такіх было толькі 4%. Акрамя таго, 25% прадстаўнікоў першай узроставай групы сказалі, што пастараліся б пазбегнуць нарады, калі б ім здавалася, што іх тэхнічныя сродкі могуць іх падвесці. У суседняй групе такіх выявілася толькі 6%.

У HP бачаць некалькі прычын такога пачуцця сораму ў міленіялаў (яны назвалі яго «tech shame»). Па-першае (гаворка пра аддаленую працу), старэйшыя калегі хутчэй за ўсё могуць дазволіць сабе купіць дамоў больш якасныя дэвайсы, чым моладзь.

Па-другое, тым, хто пачаў прафесійную кар’еру падчас ці ўжо пасля пандэміі, можа не хапаць упэўненасці ў сабе: іх першая праца ад самага пачатку была цалкам у віртуальным фармаце, яны менш за папярэднія пакаленні ўжывую кантактавалі з калегамі і начальствам, і ў іх было менш магчымасцей набірацца досведу ў старэйшых калег і ментараў.

SpaceX адхіліла ад працы 62-гадовага інжынера праз страх што ён раптам «сыдзе на пенсію або памрэ»
SpaceX адхіліла ад працы 62-гадовага інжынера праз страх, што ён раптам «сыдзе на пенсію або памрэ»
Па тэме
SpaceX адхіліла ад працы 62-гадовага інжынера праз страх, што ён раптам «сыдзе на пенсію або памрэ»

У HP заклікалі кампаніі актыўней праводзіць тэхнічную падрыхтоўку маладых супрацоўнікаў. «Маладыя спецыялісты, можа, і больш камфортна сябе адчуваюць у лічбавым асяроддзі, перш за ўсё ў сацсетках. Але гэта далёка не заўжды распаўсюджваецца на прафесійныя інструменты», — адзначылі там.

Цалкам магчыма, што да пачатку працы маладыя супрацоўнікі ніколі не карысталіся інструментамі для відэаканферэнцый або каналамі Slack. Для павышэння эфектыўнасці працы іх варта навучаць рабоце са сродкамі сумеснай працы.

Спецыялісты ў паводзінных навуках падкрэсліваюць, што стэрэатып пра тэхналагічную падкаванасць зумераў і міленіялаў заснаваны на тым, што яны багата часу бавяць з гаджатамі ў руках. Эксперты называюць гэта вялікай памылкай: «На жаль, ані прагляд відэа ў TikTok, ані гульня ў Minecraft не навучаюць тэхналогіям».

Эксперты таксама дзівяцца таму, што маладыя супрацоўнікі звычайна больш саромеюцца звярнуцца да іншых па дапамогу, чым іх старэйшыя калегі — хаця здаецца, што мае быць наадварот. Гэта адбываецца ў тым ліку таму, што на зумераў цісне згаданы стэрэатып.

Від які вымірае: толькі 22% брытанскіх айцішнікаў — старэйшыя за 50 гадоў
Від, які вымірае: толькі 22% брытанскіх айцішнікаў — старэйшыя за 50 гадоў
Па тэме
Від, які вымірае: толькі 22% брытанскіх айцішнікаў — старэйшыя за 50 гадоў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Так это не вооружённым глазом заметно. Исследование для этого не нужно. У них полных браузер головного мозга. А данные по сети передавать они могут только по http. Если могут. И реально не представляют ничего другого.

Егор Пильник
Егор Пильник C++ developer в ICOL
2

Я всегда считал, что это из-за того, что с самого дества они пользуются только телефоном или планшетом, в которых сделать что-то не то крайне сложно. У меня в детстве был только компьютер, полагаю как и у многих, с компьютером тогда возникало много проблем и их приходилось как-то решать, не скажешь же ты родителям, что что-то сломал, они и так меньше тебя понимают в компьютерах. И поэтому приходилось всё решать самому, параллельно с этим ты узнавал многое о операционных системах и сетях, может кто-то начинал писать скрипты что-бы как-то облегчить существование.

0

Помню свой 433 пень)

Алал Алаал
Алал Алаал Конструктор в "Струнные технологии"
0

А никто не думал, что это просто оттого, что молодёжь зачастую кроме гаджетов, бабла, интернета и как бы кому вдуть ничем больше не интересуется? Ну кто из моих сверстников знает с какой стороны к авто подойти или станку? +к тому техника Становится всё сложнее и внутрь не за лезешь без специнструмента. Половина моих коллег не интересуется ничем кроме бабла и живёт в режиме дом-работа-дом. Выходит дедушка Маркс был прав и бытие рождает сознание. Так что проект нашего всего по взращиванию нового класса технической элиты с последующим воспроизводством пока удаётся. Отсюда и получаются ситуации, когда на АЭС милениалы майнят бутку.

Anonymous
Anonymous Свалил в Польшу
0

Всё это - старческое брюзжание, принимающее различные формы уже много тысяч лет.

Кто хочет учиться - тот учится. Кто хочет работать - тот работает.

А легких денег хотелось всем и во все времена, и ничего тут такого страшного и необычного нету.