Discord перапісалі на любімай мове хакераў — расход аператыўкі зменшыўся ў 14 разоў
Распрацоўшчыкі Discord вырашылі разабрацца з пражэрлівасцю свайго ПК-кліента. Сузаснавальнік і тэхдырэктар кампаніі Станіслаў Вішнеўскі пацвердзіў, што Discord цалкам перапісвае дэсктопны дадатак на Rust, а за адмалёўку інтэрфейсу цяпер будзе адказваць фрэймворк GPUI. На ранніх тэстах пад Windows 11 абноўлены кліент пад кодавай назвай Discord Phoenix спажывае ўсяго 290 МБ аператыўнай памяці — супраць ранейшых некалькіх гігабайт, паведамляе Windows Latest.

Дасюль Discord працаваў на базе Electron — папулярнага, але вельмі цяжкавагавага фрэймворка. Галоўная бяда Electron у тым, што кожны такі дадатак прымусова цягне за сабой уласную паўнавартасную копію браўзера Chromium. У выніку звычайны месенджар у фонавым рэжыме стабільна з’ядаў ад 1 да 2 ГБ АЗП, а пры актыўным выкарыстанні на нагружаных Discord-серверах спажыванне памяці ўзляталa да 4 ГБ. Сітуацыя даходзіла да абсурду: у канцы 2025 года распрацоўшчыкам давялося ўкараніць часовую латку, якая папросту ціха перазапускала Discord прама падчас працы, як толькі ён перасягаў гэты парог.
The new Discord client using less RAM is just part of the story. Clicking around feels instant, I can’t go back. Check out the boot time. https://t.co/x7ayyWBVQJ
У абноўленым кліенце Discord Phoenix распрацоўшчыкі цалкам пазбавіліся ад цяжкіх вэб-бібліятэк Electron і React Native. Мабільныя дадаткі захаваюць натыўны інтэрфейс, але будуць выкарыстоўваць агульнае з ПК-версіяй ядро бізнес-логікі, напісанае на Rust. Выбар фрэймворка GPUI замест папулярнага Tauri азначае, што Discord канчаткова адмаўляецца ад адлюстравання вэб-старонак унутры дадатку — дэсктопны інтэрфейс стане цалкам натыўным. Акрамя таго, з дадатку знікне экран з надпісам «Starting…», бо кліенту больш не трэба падгружаць грувасткія бібліятэкі перад стартам, што значна паскорыць загрузку.
Пераход на Rust не проста зэканоміць гігабайты памяці на Windows 11, але і вырашыць даўнюю праблему дадатку з мікразавісаннямі, зрабіўшы працу Discord практычна незаўважнай для рэсурсаў сістэмы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.