DLBI: у сеціва павыцякалі даныя 75% расійцаў у 2022 годзе
Паводле даных DLBI, сумарна ўцечкі даных расійскіх карыстальнікаў закранулі 99,8 мільёна ўнікальных e-mail і 109,7 мільёна тэлефонных нумароў.
Даследчыкі DLBI прааналізавалі буйныя ўцечкі за мінулы год, у тым ліку ў «Яндэкс Ежы», Delivery Club, СДЭК ды іншых кампаній. Заснавальнік сэрвісу Ашот Аганесян адзначыў, што масіў скампраметаваных нумароў можна суаднесці з колькасцю расійцаў, паколькі ў большасці з іх толькі адзін нумар тэлефона.
«Можна сказаць, што летась павыцякалі даныя 75% усіх жыхароў Расіі або 85% жыхароў дарослага (працаздольнага) і старэйшага веку», — заявіў Аганесян. Паводле даных «Сеткавых свабод», у 2022 годзе адбылося 60 уцечак персанальных даных, што больш, чым ад 2019 да 2021 года — тады адбылася 41 вялікая ўцечка даных.
Читать на dev.by