YouTube тэсціруе галасавыя каментары пад відэа
YouTube пачаў тэсціраваць галасавыя адказы пад відэа. Скрыншот з новай функцыяй запосцілі на Reddit. Кампанія яе не анансавала.
Як піша vc.ru, галасавы каментар пакінуў падпісчыку тэхнаблогер Theojoe. Паскорыць, запаволіць або зацыкліць аўдыязапіс нельга, але ёсць расшыфроўка.
На сайце YouTube ані ў мабільным, ані ў дэсктопным браўзеры аўдыя пакуль не падтрымліваецца, адзначае выданне. На яго месцы паказваецца толькі расшыфроўка адказу. У праграме каментар прайграецца.
Колькім блогерам далі доступ да функцыі, невядома. Як і тое, ці змогуць падпісчыкі пакідаць войсы або такая магчымасць будзе толькі ў аўтараў.
Youtube тэсціруе шматкарыстальніцкія міні-гульні
Youtube тэсціруе шматкарыстальніцкія міні-гульні
Youtube запускае аўтаматычны дубляж на дзевяці мовах
Youtube запускае аўтаматычны дубляж на дзевяці мовах
Читать на dev.by