Лукашэнка падпісаў указ аб стымуляванні рабатызацыі
Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў Указ № 198 «Аб стымуляванні рабатызацыі», які павінен «забяспечыць больш дынамічнае развіццё галіны». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе палітыка.

Дакумент прыняты для рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2030 года. Паводле яе, да таго часу шчыльнасць робатаў у апрацоўчай прамысловасці краіны павінна скласці мінімум 100 адзінак на 10 тысяч работнікаў.

Вырашаць задачу будуць па двух напрамках: праз стварэнне выгадных умоў для канчатковых спажыўцоў, а таксама праз развіццё ўласнай вытворчасці і інжынірынгу робатаў.
Указ прадастаўляе льготы і прэферэнцыі спажыўцам і вытворцам робатаў, а таксама вытворча-інжынірынгавым арганізацыям, якія іх укараняюць.
Для спажыўцоў указ прадугледжвае зніжэнне падаткаабкладаемай базы за кошт магчымасці ўліку амартызацыі з каэфіцыентам 1,5 пры разліку падатку на прыбытак, вызваленне робатаў ад увазнога ПДВ і поўнае вылічэнне ПДВ пры куплі робатаў на тэрыторыі Беларусі.
Для вытворцаў і інжынірынгавых кампаній указ вызваляе робатаў ды іх кампаненты ад увазнога ПДВ, а рэзідэнтам ПВТ дае права рэалізоўваць кампаненты робатаў для гарантыйнага і постгарантыйнага абслугоўвання, здаваць у арэнду вырабленых імі робатаў. Гэта дазволіць трансфармаваць бізнес-мадэль і перайсці ад разавага продажу робатаў да комплекснага кіравання прадуктам, у тым этапы перадпраектнага аналізу, распрацоўкі, доўгатэрміновага абслугоўвання, сістэмнай інтэграцыі і дыстрыбуцыі.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.