OpenAI запусціла АІ-агента, які можа купіць прадукты і зарэзерваваць квіткі замест карыстальніка
OpenAI паказала АІ-агента Operator, здольнага самастойна выконваць пастаўленыя карыстальнікам задачы.
OpenAI паказала АІ-агента Operator, здольнага самастойна выконваць пастаўленыя карыстальнікам задачы.
OpenAI паказала АІ-агента Operator, здольнага самастойна выконваць пастаўленыя карыстальнікам задачы.
Пакуль выйшла папярэдняя версія новага інструмента. Першымі доступ да яго атрымаюць уладальнікі падпіскі Pro на ChatGPT за $200 у ЗША. Неўзабаве яго раскоцяць на карыстальнікаў тарыфаў Plus, Team і Enterprise. Жыхарам Еўропы давядзецца пачакаць. У перспектыве OpenAI хоча даць Operator усім юзерам ChatGPT.
У інтэрфейсе агента на выбар карыстальніка ёсць некалькі катэгорый задач, уключаючы шопінг, дастаўку, абед і падарожжы, якія адрозніваюцца рознай ступенню аўтаматызацыі. АІ-агент можа, напрыклад, зарэзерваваць жыллё для будучай паездкі або столік у рэстаране, купіць прадукты ў інтэрнэце.
Пры актывацыі Operator адчыняецца невялікае акно з адмысловым браўзерам, у якім агент выконвае задачы. Тамсама адлюстроўваецца апісанне канкрэтных дзеянняў, што выконваюцца агентам. Паколькі Operator працуе праз асобны браўзер, карыстальнік можа паралельна займацца сваімі справамі.
У аснове Operator ляжыць адмысловая мадэль Computer-Using Agent, якая мае «зрокавыя» здольнасці GPT-4o і здольнасці да «разважання» больш прасунутых мадэляў OpenAI. CUA навучаная ўзаемадзейнічаць з франтэндам вэб-сайтаў і не мае патрэбы ў API для розных сэрвісаў. То-бок яна, падобна да чалавека, умее націскаць кнопкі, гартаць меню, запаўняць формы і г. д.
Перад тым, як завяршыць выкананне задачы (зрабіць заказ, адправіць імэйл і г. д.), мадэль запытае ў карыстальніка пацверджанне, каб той усё пераправерыў. OpenAI будзе працаваць над павышэннем надзейнасці мадэлі. Кампанія адзначае, што пакуль яна лепш спраўляецца з нескладанымі і неспецыялізаванымі задачамі — зрабіць падрабязную прэзентацыю, кіраваць складанымі календарамі або працаваць з вельмі кастамізаванымі і іншымі нестандартнымі сайтамі яна пакуль не зможа. Таксама карыстальнікаў пакуль просяць кантраляваць выкананне агентам такіх аперацый, як банкаўскія — напрыклад, самім уводзіць даныя з карт. OpenAI сцвярджае, што Operator не збірае ніякіх даных і не робіць скрыншотаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А зачем?