Кіраўнік даследаванняў Google расказаў, ці варта вучыцца кодзіць у эру АІ
У 2010-х стала вельмі папулярным вучыцца праграмаванню. На думку віцэ-прэзідэнта Google і кіраўніка Google Research Ёсі Маціяса, гэты навык дагэтуль актуальны.
У інтэрв’ю Business Insider ён сказаў, што лічыць «як ніколі важным вывучэнне базавых дысцыплін» накшталт асноў праграмавання. Гэта можа гучаць дзіўна з улікам таго, што кампаніі перакладваюць усё больш задач, звязаных з кодам, на штучны інтэлект. Такая тэндэнцыя ўжо прымусіла некаторых распрацоўшчыкаў турбавацца за свае працоўныя месцы, а студэнтаў, якія вывучаюць інфарматыку, — за будучую кар’еру.
Маціяс адзначыў, што ў маладых спецыялістаў апошнім часам узніклі праблемы з атрыманнем жаданага вопыту. Часткова гэта звязана з тым, што АІ даручаюць менавіта задачы базавага ўзроўню. Між тым, кажа Маціяс, АІ далёка не ўсюдыісны ў распрацоўцы. І хоць, паводле слоў гендырэктара Google Сундара Пічаі, чвэрць усяго кода генеруе АІ, яго па-ранейшаму правяраюць і прымаюць жывыя інжынеры.
Віцэ-прэзідэнт Google перакананы, што «ўсім варта вучыцца праграмаваць». А таксама, што сёння веданне асноў можа быць важна, як ніколі раней, паколькі ў далейшым будзе ўсё больш магчымасцяў для іх прымянення і развіцця.
Маціяс лічыць, што нават тыя, хто не плануе ісці ў распрацоўшчыкі, павінны мець разуменне таго, як уладкаваныя тэхналогіі. Аналагічна таму, як людзі вучаць матэматыку, хоць існуюць калькулятары: «Я думаю, што базавыя навыкі праграмавання — як базавая матэматыка. Трэба разумець, што там адбываецца».
Таксама ён мяркуе, што наўрад ці застанецца сфера, якая не адчуе на сабе ўплыў АІ — асабліва біялогія, хімія і медыцына, адукацыя і прамысловасць. АІ, з ягоных слоў, становіцца «і інструментам, і навукай». Напрыклад, АІ ужо ратуе жыцці людзей дзякуючы ранняму апавяшчэнню пра небяспечныя станы. Акрамя таго, AI мае «велізарны патэнцыял», каб ператварыць грамадства, кажа Маціяс.
Читать на dev.by