Intel страціць частку дзяржаўных субсідый, прадае зямлю
Амерыканскі ўрад плануе на паўмільярда долараў зрэзаць грант, які быў дадзены Intel для развіцця паўправадніковай галіны ЗША, з $8,5 млрд да менш як $8 млрд, даведаўся New York Times.

Увесну адміністрацыя Джо Байдэна абвясціла аб выдзяленні Intel амаль $20 млрд у выглядзе грантаў і пазык для стымулявання вытворчасці чыпаў у ЗША. З іх $8,5 млрд прыпала на гранты, а $11 млрд склалі пазыкі, у тым ліку на праекты ў Арызоне — будаўніцтва двух новых заводаў і мадэрнізацыю яшчэ аднаго.
Памяншэнню гранта папярэднічала рашэнне Intel адкласці ўзвядзенне двух прадпрыемстваў у Агаё ад 2025 года да канца дзесяцігоддзя. Таксама пад увагу былі ўзятыя план тэхналагічнага развіцця кампаніі і попыт на яе прадукцыю — пакуль ёй складана пераканаць кліентаў у сваёй адпаведнасці канкурэнтам накшталт TSMC.
Акрамя гэтага, піша Oregon Live, Intel можа выставіць на продаж зямельныя ўчасткі плошчай большай за 60 га ў Каліфорніі і яшчэ на 20 га — у Арэгоне. Кампанія мае намер ушчыльніць кампусы для скарачэння выдаткаў і цяснейшага ўзаемадзеяння супрацоўнікаў. Як варыянт, свабодныя плошчы могуць быць здадзеныя ў арэнду.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.