Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Індыйская ІТ-кампанія дзякуючы ШІ вызваліла рэсурсы, эквівалентныя 20 000 супрацоўнікаў

Укараненне ШІ ў індыйскай тэхкампаніі Wipro забяспечыла рост прадукцыйнасці, які эквівалентны працы 20 тысяч чалавек. Пра гэта заявіла тэхдыр кампаніі Сандх’я Арун, удакладніўшы, што ўсіх гэтых спецыялістаў перразмеркавалі на іншыя задачы ўнутры фірмы, піша Reuters.

Пакінуць каментарый

Індыйскі сафтверны рынак ацэньваецца ў $315 млрд. Цяпер ён спрабуе адаптавацца да ШІ-тэхналогій, якія мяняюць працэсы найму, распрацоўкі і заключэння кантрактаў. Па стане на чэрвень у штаце Wipro налічвалася каля 243 тысяч чалавек, і цяпер кампанія пераходзіць на «гібрыдную мадэль узаемадзеяння чалавека і ШІ». У межах гэтай трансфармацыі больш за 100 тысяч супрацоўнікаў ужо прайшлі прасунутае навучанне і атрымалі сертыфікацыю ў галіне ШІ.

«Адзін і той жа інжынер можа кіраваць групай ШІ-агентаў, працаваць над іншымі праектамі або праходзіць падрыхтоўку для новай ролі. Гэта не азначае замену чалавека алгарытмам», — падкрэсліла Арун.

Трэнды на індыйскім ІТ-рынку мяняюцца паўсюдна. Найбуйнейшы экспарцёр праграмных паслуг Tata Consultancy Services у чэрвені папярэдзіў аб запаволенні найму, каб збалансаваць колькасць штатных супрацоўнікаў і ШІ-агентаў. Каб дапамагчы кліентам хутчэй укараняць тэхналогіі, TCS збіраецца сфарміраваць каманду з амаль 9 тысяч інжынераў укаранення (forward-deployed engineers), а Infosys плануе набраць каля 6 тысяч такіх спецыялістаў у бліжэйшыя некалькі гадоў. Wipro таксама наладжвае штат інжынераў укаранення — Арун не назвала дакладных лічбаў, але адзначыла, што паказчыкі кампаніі будуць супастаўныя з канкурэнтамі.

Пры гэтым тэхдыр засцерагла ад залішняй канцэнтрацыі на асобных пасадах. На ейную думку, галоўная задача галіны цяпер — навучыць усіх інжынераў эфектыўна ўзаемадзейнічаць з ШІ-сістэмамі. «Фокус павінен змясціцца з простага росту прадукцыйнасці на канчатковы вынік», — адзначыла Арун. Паводле яе, паспяховасць ШІ трэба ацэньваць па тым, ці паляпшае ён кліенцкі досвед, ці стварае новыя крыніцы даходаў і ці дапамагае дасягаць бізнес-мэтаў.

Wipro — адзіная з чацвёркі найбуйнейшых ІТ-кампаній Індыі, хто не раскрывае свае даходы ад ШІ-рашэнняў. Паводле ацэнак аналітыкаў, Wipro пакуль на ранняй стадыі манетызацыі ШІ, звязанай з высокімі выдаткамі. Сапраўдным выпрабаваннем стане момант, калі гэтыя праекты пачнуць прыносіць выручку і аднаўляць аперацыйную маржу. Аналітыкі кажуць, што інвестыцыі Wipro ў навучанне персаналу і партнёрскія праграмы супастаўныя з выдаткамі канкурэнтаў — TCS, Infosys і HCLTech, — аднак па спеласці камерцыялізацыі Wipro ад іх пакуль адстае.

ШІ-бум у Індыі: наём спецыялістаў па нейрасетках расце на фоне агульнага крызісу ў ІТ-сферы

Па тэме

Індыйскі аўтсорс вырашыў не чакаць замены робатамі, а ўзначаліць іх укараненне: ІТ-гігант рыхтуе шматтысячную армію інжынераў

Чытайце таксама
ШІ ўзмацняе разрыў паміж лепшымі супрацоўнікамі і астатнімі

Супрацоўнікі Amazon скардзяцца, што ШІ толькі павялічвае нагрузку. Вялікае даследаванне пацвярджае іх высновы
Супрацоўнікі Amazon скардзяцца, што ШІ толькі павялічвае нагрузку. Вялікае даследаванне пацвярджае іх высновы
Супрацоўнікі Amazon скардзяцца, што ШІ толькі павялічвае нагрузку. Вялікае даследаванне пацвярджае іх высновы
Індыйскі аўтсорс вырашыў не чакаць замены робатамі, а ўзначаліць іх укараненне: ІТ-гігант рыхтуе шматтысячную армію інжынераў
Індыйскі аўтсорс вырашыў не чакаць замены робатамі, а ўзначаліць іх укараненне: ІТ-гігант рыхтуе шматтысячную армію інжынераў
Індыйскі аўтсорс вырашыў не чакаць замены робатамі, а ўзначаліць іх укараненне: ІТ-гігант рыхтуе шматтысячную армію інжынераў
Масавыя скарачэнні праз ШІ, здаецца, ўсё

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.