Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Oracle звольніла некалькі сотняў чалавек

У Oracle 1 лістапада пачаліся новыя звальненні, піша Channel Futures.

1 каментарый
Oracle звольніла некалькі сотняў чалавек

У Oracle 1 лістапада пачаліся новыя звальненні, піша Channel Futures.

Паведамленні, што кампанія масава звальняе супрацоўнікаў, сталі з’яўляцца ў сеціве на мінулых выходных. Паводле некаторай інфармацыі, толькі ў падраздзяленні Oracle Cloud Infrastructure працу страціла некалькі сотняў чалавек. Атрымаць каментар у кампаніі выданню не ўдалося.

Адзін з каментатараў на TheLayoff.com паведаміў, што ў той дзень «пад нож» трапіла 15 чалавек з OCI, у тым ліку «некалькі высокаэфектыўных супрацоўнікаў».То-бок страты 15-тысячнага падраздзялення склалі 0,1%. Другі адзначыў, што лічба значна вышэйшая за 15. Яшчэ адзін дадаў, што «людзі зніклі са Slack за 2-3 гадзіны, так што ім не прапаноўвалі знайсці іншыя пазіцыі» ў кампаніі.

На Blind адзін з карыстальнікаў напісаў, што з OCI звольненыя «сотні чалавек» — ад нядаўніх выпускнікоў ВНУ да дасведчаных старшых дырэктараў. Яшчэ адзін растлумачыў, што кампанія стараецца звольніць тых, каму трэба шмат плаціць, і ўзяць на іх месца таннейшых людзей. «Вось так і загубіла сябе Intel», — дадаў іншы.

Channel Futures піша, што пакуль, мяркуючы з усяго, геаграфічна скарачэнні ў Oracle абмяжоўваюцца ЗША. Таксама пра звальненні на мінулым тыдні паведамлялі некаторыя супрацоўнікі маркетынгавага аддзела кампаніі.

Зрэшты, адзін каментатар на Blind — меркавана супрацоўнік Oracle — напісаў, што гэта велізарная кампанія і звальненні яна праводзіць літаральна штомесяц. А тое, як часта яны закранаюць тое ці іншае падраздзяленне, вызначаецца яе агульнымі мэтамі і паспяховасцю гэтага падраздзялення.

Таксама выданне прыводзіць чуткі пра тое, што пры дапамозе масавых скарачэнняў бігтэх-кампаніі спрабуюць пазбавіцца ад імігрантаў, якім спансуюць працоўныя візы ў ЗША, і замяніць іх працаўнікамі, якія базуюцца ў Індыі.

Oracle сократит тысячи сотрудников чтобы сэкономить $1 млрд
Oracle сократит тысячи сотрудников, чтобы сэкономить $1 млрд
По теме
Oracle сократит тысячи сотрудников, чтобы сэкономить $1 млрд
Заснавальнік Oracle: «Людзі будуць лепей паводзіцца пад наглядам АІ-сістэм»
Заснавальнік Oracle: «Людзі будуць лепей паводзіцца пад наглядам АІ-сістэм»
Па тэме
Заснавальнік Oracle: «Людзі будуць лепей паводзіцца пад наглядам АІ-сістэм»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

это другоe!