Apple пачала згортваць працу некаторых сэрвісаў у Расіі
Крыніца iPhones.ru ў Apple паведаміла, што ад сярэдзіны снежня Apple вырашыла скараціць прысутнасць фірмовых сэрвісаў у Расіі. Гэта першае змяненне ўмоў працы кампаніі ў краіне ад вясны 2022 года.
Крыніца iPhones.ru ў Apple паведаміла, што ад сярэдзіны снежня Apple вырашыла скараціць прысутнасць фірмовых сэрвісаў у Расіі. Гэта першае змяненне ўмоў працы кампаніі ў краіне ад вясны 2022 года.
Цяпер у расійскім рэгіёне Акаўнтаў Apple больш не будуць выходзіць некаторыя новыя фільмы і серыялы ў Apple TV+. У далейшым плануецца выкладваць у Apple TV+ толькі трэйлеры новага кантэнту, але не сам кантэнт.
У Apple Fitness+ будуць абмежаваныя рэлізы новых трэніровак для Расіі. Раней напаўненне сэрвісу ішло за сусветным, акрамя тых трэніровак, у якіх выкарыстоўвалася музыка, недаступная ў Apple Music для Расіі.
Першыя бачныя наступствы рашэння Apple ужо прыкметныя. Напрыклад, у праграме Apple TV+ учора стала недаступная інфармацыя пра фільм «Цясніна» (The Gorge), рэлізу ў Расіі не будзе.
iPhones.ru адзначае, што поўны спіс навін да канца не вядомы, таму магчымыя і іншыя змены. Крыніца партала мяркуе, што Apple не будзе пазбаўляць расійцаў доступу да ўсіх сваіх сэрвісаў. Чакаецца, што магчымасці папаўнення балансу акаўнта Apple (Apple ID), куплі праграм і афармлення падпісак для Расіі не будуць адключаныя.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А чего так?
Потужно. Не выдержали конкуренцию с рутрекер?
В 2016 году RuTracker был навсегда заблокирован в росии по решению мосгорсуда...