Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Акцыі расійскіх ІТ-кампаній за паўгода абрынуліся на траціну

Акцыі ІТ-кампаній на Маскоўскай біржы за паўгода ў сярэднім страцілі траціну кошту, паведамляе CNews.

9 каментарыяў
Акцыі расійскіх ІТ-кампаній за паўгода абрынуліся на траціну

Акцыі ІТ-кампаній на Маскоўскай біржы за паўгода ў сярэднім страцілі траціну кошту, паведамляе CNews.

Сярод кампаній, чые акцыі патаннелі, прысутнічаюць  распрацоўшчыкі софту «Група Астра» (-30%), «Дыясофт» (-36%), «Софтлайн» (-36%), вытворца мікраэлектронікі «Элемент» (-40%), ІБ-кампанія Positive Technologies (-37%) ды іншыя.

Выданне адзначае, што сітуацыя з каціроўкамі акцый ІТ-кампаній не выключная і тычыцца ўсяго рынку. «Настроі інвестараў на расійскім фондавым рынку ў цэлым песімістычныя. Тэхналагічны сектар у сыходным трэндзе разам з шырокім рынкам», — сумуюць эксперты ў суполцы прыватных інвестараў Smart-lab.ru.

Паводле іх слоў, рынкам кіруе рыторыка Цэнтрабанка, усе чакаюць сігналу пра пачатак цыклу зніжэння ставак. Менавіта гэта мае стаць магутным драйверам да вяртання аптымізму. Эксперты лічаць тэхналагічны сектар і банкаўскі першымі кандыдатамі на рост пры паляпшэнні агульнай кан’юнктуры.

Аналітыкі «Дыясофта» звязваюць агульнае падзенне па рынку з «агульным эканамічным станам у краіне»: «Цяпер рынак акцый у цэлым выглядае непрывабным. Прывабныя асобныя кампаніі з перспектывай істотнага росту ў гарызонце аднаго-трох гадоў». Паводле іх слоў, разам з аднаўленнем росту эканомікі адбудзецца і рост на рынку акцый.

Спецыялісты камунікацыйнага агенцтва iTrend адзначаюць, што рынак «падаў шырокім фронтам» ад пачатку 2024 года, днямі індэкс дасягнуў мінімумаў ад сакавіка 2023 года. Высокія працэнтныя стаўкі робяць дэпазіты прывабнейшымі і забіраюць грошы з біржы, а самім кампаніям усё складаней дэманстраваць рост выручкі, бо выдаткі на персанал растуць хутчэй, тлумачаць тут.

Сярод прычын падзення каціровак расійскіх ІТ-кампаній суразмоўцы CNews таксама згадваюць выхад нерэзідэнтаў з акцый, якія змаглі знайсці шчыліны ў заканадаўстве, і асцярогі інвестараў адносна перспектыў росту бізнэсу налета на фоне рэкордных працэнтных ставак. Пастражэнне грашова-крэдытнай палітыкі прымушае інвестараў шукаць стабільнейшыя і надзейнейшыя інструменты ўкладання сродкаў. 

Нягледзячы на падзенне каціровак, выручка расійскіх ІТ-кампаній расце за кошт санкцый і вектара ўладаў на імпартанезалежнасць. Напрыклад, у 2023 годзе выручка ГК «Элемент» вырасла на 46% дзякуючы істотнаму росту попыту на расійскую электронную кампанентную базу. Выручка «Групы Астра» па выніках 2023-га вырасла на 77%, а Positive Technologies — на 61%.

У расійскіх кампаніях пачалі скарачаць айцішнікаў часам аддзеламі: «Грошай няма. Але ўсе гэта хаваюць»
У расійскіх кампаніях пачалі скарачаць айцішнікаў, часам аддзеламі: «Грошай няма. Але ўсе гэта хаваюць»
Па тэме
У расійскіх кампаніях пачалі скарачаць айцішнікаў, часам аддзеламі: «Грошай няма. Але ўсе гэта хаваюць»
Российские программисты боятся перемен и не меняют работу хотя зарплаты почти не растут
Российские программисты боятся перемен и не меняют работу, хотя зарплаты почти не растут
По теме
Российские программисты боятся перемен и не меняют работу, хотя зарплаты почти не растут
Беларусь увайшла ў топ-3 краін Еўропы з самай хуткарослай эканомікай па прагнозах МВФ
Беларусь увайшла ў топ-3 краін Еўропы з самай хуткарослай эканомікай па прагнозах МВФ
Па тэме
Беларусь увайшла ў топ-3 краін Еўропы з самай хуткарослай эканомікай па прагнозах МВФ

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

2

гэта ўжо русафобія ці шчэ не?

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
1

Трэба адсоткі лічыць русафобіяй. Гэта ж не па-руску. Па-руску жыць трэба "Пан или пропал"

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
2

Технологии-шмехтологии. "Украл-выпил-в тюрьму".

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

за полгода рухнули на треть

Ну прям рухнули. Можно же получше эпитет подобрать.

Ну и опять же, обратимся к учёным:

Происходит от праслав. *rūxъ, от кот. в числе прочего произошли: укр. рух, белор. рух «движение», чешск. ruch, словацк. ruch, польск. ruch «движение»; восходит к праиндоевр. *(o)rewǝ- «двигать». Ср. лит. rušus, ruošus «деятельный» — то же, rušė́ti «быть деятельным»

Видите: "быть деятельным". То есть всё нормально, это происходит из-за движения. Движение - жизнь.

sovest-chatagpt
sovest-chatagpt Максимилиан в VironIT
8

Согласен, «рухнули» - это какая-то англо-польско-сакская экстремистская риторика. Намного грамотнее говорить «показали выдающийся отрицательный рост»

-1

медведи в плюсе

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

инвесторы зафиксировали прибыль.

1

Ставки никто не понизит, пока 40% бюджета идет сами знаете куда

Anton Abrosov
Anton Abrosov hqd'шка в iqos
-2

что сказать - нужно брать