Брэсцкая міліцыя папярэдзіла аб рызыках пашукавіка Google
Упраўленне па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Брэсцкага аблвыканкама ў сваім Telegram-канале папярэдзіла аб рызыках пераходу па спасылках з пашукавіка Google.

Праваахоўнікі сцвярджаюць, што першая спасылка ў выдачы «больш не азначае „бяспечна“». Па іх словах, махляры пачалі актыўна прасоўваць праз яе фішынгавыя сайты.
Схема называецца SEO-poisoning. Злачынцы выкарыстоўваюць узламаныя ці старыя «аўтарытэтныя» дамены, з-за чаго падробленыя старонкі выглядаюць легітымна і трапляюць на першыя пазіцыі. Карыстальнік можа шукаць «уваход у банк» ці «асабісты кабінет сэрвісу», націскае на першую спасылку — і сам аддае лагін і пароль. Так могуць адбывацца ўзломы акаўнтаў, уцечка дадзеных і крадзеж грошай.
Каб абараніцца, кіберэксперты раяць не заходзіць у важныя сэрвісы з пошуку, правяраць адрас сайта да ўводу дадзеных, выкарыстоўваць закладкі і двухфактарную аўтэнтыфікацыю. І не давяраць амерыканскай пошукавай выдачы.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.