Маск узначаліць дэпартамент эфектыўнасці дзяржкіравання пры Трампе

Дональд Трамп прызначыў Ілана Маска кіраўніком новага дэпартамента эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання ЗША, паведамляе TechCrunch. Абрэвіятура новага падраздзялення (Department of Government Efficiency, DOGE) супадае з назвай Dogecoin — улюбёнай крыптавалюты Маска.

4 каментарыя

Свой новы пост кіраўнік Tesla, SpaceX, xAI, Neuralink і ўладальнік X падзеліць з прадпрымальнікам у сферы біятэхналогій Вівекам Рамасвамі, які быў канкурэнтам Трампа на праймерыз. Дэпартамент мае змагацца з бюракратыяй ва ўрадзе, залішнімі рэгуляцыямі, непатрэбнымі выдаткамі і зоймецца рэструктурызацыяй федэральных агенцтваў.

У прэс-рэлізе гаворыцца, што новы дэпартамент будзе «даваць кансультацыі звонку ўрада», то-бок не будзе афіцыйным урадавым органам. А хутчэй, выступіць партнёрам Белага дома і Адміністрацыйна-бюджэтнага ўпраўлення ЗША.

У рэлізе Трампа адзначана, што новы дэпартамент завершыць сваю працу не пазней за 4 ліпеня 2026 года. Таксама ён параўнаў новыя пасады з Манхэтэнскім праектам, у рамках якога была створаная атамная бомба.

Сам Маск заявіў, што «гэта выкліча шок у сістэме і ва ўсіх, хто мае дачыненне да растраты дзяржаўных сродкаў, а гэта вельмі шмат людзей».

Кто из бигтехов подорожал больше всего на победе Трампа
По теме
Кто из бигтехов подорожал больше всего на победе Трампа
У Крэмніевай даліне асцерагаюцца недахопу высокакваліфікаваных кадраў праз іміграцыйную палітыку Трампа
Па тэме
У Крэмніевай даліне асцерагаюцца недахопу высокакваліфікаваных кадраў праз іміграцыйную палітыку Трампа

Читать на dev.by