Японцам параілі ўключаць лагіны і паролі ў завяшчанні
Японскае Агенцтва ў справах спажыўцоў рэкамендавала грамадзянам задумацца пра той след у лічбавай прасторы, які застанецца пасля іх смерці, і даў шэраг рэкамендацый на гэты выпадак.

Да гэтага ведамства заахвоцілі выпадкі, калі сваякі памерлых не маглі скасаваць іх падпісак на сэрвісы, бо не мелі адпаведных уліковых даных. Разбірацца з такой «лічбавай спадчынай» — рэч не з прыемных, таму ў агенцтве прапанавалі чатыры крокі, якія спросцяць працэдуру.
Па-першае, японцам параілі пераканацца, што сямейнікі змогуць у экстраннай сітуацыі разблакаваць іхнія смартфоны і ноўтбукі. Па-другое, варта скласці спіс актыўных падпісак, пазначыўшы імёны карыстальніка і паролі. Усе гэтыя дэталі трэба захоўваць у файле, які мае стаць даступны блізкім яго ўладальніка пасля смерці. Нарэшце, японцам рэкамендуецца выкарыстоўваць які-небудзь сэрвіс, які дазваляе прызначыць чалавека, якому будзе дазволены доступ да іх прылад і акаўнтаў пасля смерці.
У агенцтве лічаць такія інструкцыі актуальнымі, бо людзям бывае складана разбірацца з лічбавым жыццём памерлых сваякоў — у прыватнасці, выявіць іх падпіскі і спыніць спісанне з рахункаў грошай за сэрвісы, якімі тыя больш ніколі не скарыстаюцца.
Магчымасць прызначыць «захавальніка» для кіравання акаўнтам у выпадку смерці ўжо прадугледзела для сваіх карыстальнікаў Facebook.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.