Блогерка зарабляе на STEM-лекцыях на Pornhub у 3 разы больш, чым на YouTube

Блогерка Зара Дар падзялілася інфармацыяй пра манетызацыю сваіх ролікаў на дзвюх платформах: YouTube і Pornhub. Дзяўчына выкладвае на сайты пазнавальныя відэа пра матэматыку, штучны інтэлект, машыннае навучанне і сумежныя тэмы, у якіх расказвае пра сучасныя тэхналогіі простай мовай.

5 каментарыяў

Як выявілася, прызначаны для эратычнага кантэнту Pornhub плаціць дзяўчыне практычна ў 3 разы больш. Тут за ролік, які набраў 1 млн праглядаў, Дар атрымала каля $1 тысячы, тады як YouTube выплаціў ёй каля $340.

«Хтосьці можа не ведаць, але я публікую адныя і тыя ж відэаролікі па STEM-дысцыплінах на YouTube і на Pornhub. На YouTube відэа звычайна набіраюць больш праглядаў, аднак прыбытак ад рэкламы на 1 млн праглядаў на Pornhub амаль у тры разы вышэйшы», — напісала дзяўчына ў Х, прымацаваўшы да паста скрыншот са статыстыкай відэа пра нейрасеткі.

Гэтую ж інфармацыю яна выклала ў пасце ў LinkedIn. Але неўзабаве пасля гэтага бізнэс-сацсетка выдаліла ейны профіль.

Пры канцы снежня СМІ паведамлялі, што дзяўчына рыхтавалася атрымліваць доктарскую ступень, але потым вырашыла выйсці на OnlyFans. Усяго праз месяц пасля рэгістрацыі яна ўвайшла ў 0,3% найлепшых аўтараў на пляцоўцы і зарабіла больш за $30 тысяч.

Преподаватель математики несёт свет знаний через Pornhub
По теме
Преподаватель математики несёт свет знаний через Pornhub

Читать на dev.by