Праграмы, на якія людзі выдаткоўваюць больш за ўсё грошай
Вельмі шмат карысных праграм, уключаючы паштовыя, месенджары і сацсеткі, у цэлым даступныя карыстальнікам бясплатна. Аднак многія людзі дічаць за лепшае плаціць — ці то за адмову ад рэкламы, ці то за эксклюзіўны кантэнт або паслугі. Visual Capitalist расказаў, якія катэгорыі мабільных праграм сталі самымі касавымі сярод карыстальнікаў у 2023 годзе. Даныя ўзятыя з даклада SensorTower. У іх не ўваходзіць статыстыка па расходах юзераў на гульні.
Ахвотней за ўсё людзі гатовыя плаціць за праграмы для забаў — Netflix, Disney+, HBO і іншыя сэрвісы для прагляду спартыўных трансляцый і фільмаў, праслухоўвання музыкі, чытання кніг. Іх выручка за мінулы год склала больш за $8 млрд.
Другое месца занялі праграмы для спатканняў, якія зарабілі амаль $6 млрд. Паводле даных SensorTower, Tinder у 2020 годзе стаў першай негульнявой праграмай у свеце, у якой карыстальнікі пакінулі $1 млрд. Пакуль гэта адзіная дэйцінг-праграма, якая дасягнула такой адзнакі. За грошы можна, напрыклад, атрымаць безліміт лайкаў, прасунуць профіль і атрымаць розныя іншыя перавагі ў пошуку партнёра. Цяпер платнымі з’яўляюцца прыкладна 11% карыстальнікаў Tinder — яны прыносяць праграме каля 60% выручкі.
Читать на dev.by