Украінцы аднымі з першых у свеце змогуць карыстацца сувяззю Starlink непасрэдна з тэлефонаў

Украінскі правайдар «Кіеўстар» падпісаў пагадненне са Starlink — «дачкой» SpaceX — аб укараненні ў краіне спадарожнікавай сувязі па тэхналогіі Direct to Cell, якая прадугледжвае прамое падключэнне да мабільных тэлефонах. Пра гэта паведамляе Reuters.

4 каментарыя

Пачаць плануецца з перадачы смс-паведамленняў — гэтая функцыя будзе рэалізаваная ў 4 квартале 2025 года. У далейшым з’явіцца падтрымка галасавых званкоў перадачы даных.

Фінансавыя дэталі ўгоды не выдаюцца.

Першая партыя спадарожнікаў з мадэмамі для тэхналогіі Direct to Cell, якія дазваляюць ім функцыянаваць як сотавыя вышкі, пасылаючы сігнал непасрэдна на тэлефоны, была запушчаная ў гэтым лютым.

На гэты час SpaceX уклала ўгоды на даванне такой сувязі 8 краінам, у тым ліку ЗША, Японіі і Новай Зеландыі. То-бок Украіна стане адной з першых у свеце, дзе Starlink будзе разгортваць тэхналогію.

Гендырэктар SpaceX Ілан Маск прысутнічаў на сазвоне Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага ў лістападзе. Тады бізнэсовец заявіў, што ягоная кампанія працягне падтрымліваць Украіну.

Интернет Starlink теперь работает на обычных смартфонах — SpaceX выложила «спутниковый» твит
По теме
Интернет Starlink теперь работает на обычных смартфонах — SpaceX выложила «спутниковый» твит
Маск прокомментировал наличие терминалов Starlink у россиян на войне в Украине
По теме
Маск прокомментировал наличие терминалов Starlink у россиян на войне в Украине

Читать на dev.by