«Кратнае скарачэнне правапарушэнняў». У ДАІ сказалі, што «табло ганьбы» на базе ШІ працуе
Начальнік Галоўнага ўпраўлення ДАІ Віктар Ротчанкаў у эфіры АНТ расказаў пра эфектыўнасць інфармацыйнага табло, якое паставілі на трасе Р53 (Слабада — Новасады).
Начальнік Галоўнага ўпраўлення ДАІ Віктар Ротчанкаў у эфіры АНТ расказаў пра эфектыўнасць інфармацыйнага табло, якое паставілі на трасе Р53 (Слабада — Новасады).
Табло ў рэжыме рэальнага часу выводзіць парушэнні кіроўцаў, якія едуць па дарозе. На экране пішацца нумар аўтамабіля і ўказанне, што трэба зрабіць кіроўцу: «Прышпіліцца», «Прайсці тэхагляд» або «Аплаціць штраф ДАІ».
«Мы адзначаем кратнае скарачэнне тых правапарушэнняў, якія фіксуе комплекс на дадзеным участку вулічна-дарожнай сеткі. Былі розныя каментары: хтось прапаноўваў ледзь не фатаграфію кіроўцы размяшчаць. Але звычайная публікацыя нумара (прычым свой нумар кіроўца часцяком толькі сам можа ўбачыць, а ўдзельнікі дарожнага руху і навакольныя яго не заўважаць) прымусіла кіроўцаў лепш выконваць правілы дарожнага руху», — цытуе Ротчанкава Onliner.
Табло з’явілася ў красавіку. Тады яно выклікала актыўныя абмеркаванні ў сацсетках і пытанні ў праваабаронцаў.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.