Маск не баіцца стварыць ШІ, які ўсіх заб'е, таму што верагоднасць дасягнуць «усеагульнага багацця» вышэй
Чалавецтву не варта блакаваць развіццё штучнага інтэлекту. Да такой высновы прыйшоў Ілан Маск у інтэрв’ю галоўрэду The Economist Зані Мінтан Бедас. Самы багаты чалавек у свеце прызнаў, што верагоднасць катастрафічнага сцэнарыю пры развіцці ШІ і робататэхнікі «не роўная нулю», аднак сам ён ужо змірыўся з гэтым і вырашыў рухацца далей.
Чалавецтву не варта блакаваць развіццё штучнага інтэлекту. Да такой высновы прыйшоў Ілан Маск у інтэрв’ю галоўрэду The Economist Зані Мінтан Бедас. Самы багаты чалавек у свеце прызнаў, што верагоднасць катастрафічнага сцэнарыю пры развіцці ШІ і робататэхнікі «не роўная нулю», аднак сам ён ужо змірыўся з гэтым і вырашыў рухацца далей.
«Мой філасофскі вывад — глядзець на рэчы з аптымізмам. Я папросту не бачу ніякага спосабу сапраўды спыніць гэты неверагодны імпульс развіцця ШІ і робатаў. Часам я думаю, што нават калі б існавала кнопка „стоп“, нам, мабыць, не варта было б яе націскаць, таму што найбольш верагодны вынік — гэта неверагоднае багацце для ўсіх», — заявіў мільярдэр.
Паводле прагнозу Маска, ШІ перасягне сумарны чалавечы інтэлект прыкладна праз пяць гадоў. Гэта прывядзе да «эпохі здзіўляючага багацця, дзе кожны зможа атрымаць усё, пра што падумае», — калі, вядома, працэс не сарве глабальная ядравая вайна.
З гадамі рыторыка Маска прыкметна змянілася. Калі ў 2014 годзе ён параўноўваў стварэнне ШІ з «выклікам дэмана», а ў 2018-м на SXSW заяўляў, што ШІ «значна небяспечнейшы за ядравую зброю», то цяпер яго прагнозы зрушылі ва ўтопію. Раней ён ужо сцвярджаў, што ў пенсійных назапашваннях не будзе сэнсу, а ШІ і робаты зробяць працу добраахвотнай і забяспечаць усіх «універсальным высокім даходам».
20%: верагоднасць, з якой ШІ знішчыць нас, паводле Маска
На пытанне журналіста, ці гатовы ён сесці ва ўласную ракету з 10-20% шансам на выбух, Маск адказаў у сваім духу: «Так, але давайце прызнаем: з гэтым нічога нельга зрабіць. Думаю, адзінае, што мы можам паспрабаваць зрабіць — гэта мінімізаваць верагоднасць дрэннага зыходу. Мая філасофія на дадзены момант — давайце атрымліваць задавальненне ад паездкі».
Заснавальнік xAI і SpaceX лічыць малаверагодным, што людзі ўтрымаюць кантроль над ШІ на працягу бліжэйшага дзесяцігоддзя. На ягоную думку, было б занадта самаўпэўнена лічыць, нібы чалавек здольны кантраляваць супергеніяльны інтэлект, які на некалькі парадкаў больш развіты: «Тое, што мы сапраўды можам і павінны зрабіць, — гэта пераканацца, што ў ШІ правільныя каштоўнасці, што ён клапоціцца пра чалавецтва і хоча, каб мы былі шчаслівыя і квітнелі».
Каб утрымліваць баланс, Маск прапанаваў кіраўнікам вядучых ШІ-кампаній часцей кантактаваць і наўпрост абмяркоўваць пытанне бяспекі. Паводле яго, менавіта ў гэтым пытанні зацятыя канкурэнты могуць прымусіць адзін аднаго быць сумленнымі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.