Расійская крыптаплатформа шукае спадчыннага астролага. Плаціць будзе больш, чым некаторым праграмістам
CNews знайшоў на сайце «Зарплата.ру» вакансію на пасаду фінансавага астролага ў інвестыцыйнай платформы Utex, якая працуе з акцыямі і крыптавалютай. Кампанія мае намер плаціць такому спецыялісту 250 тысяч RUB (крыху больш за $2500) на месяц. Паводле звестак CNews, столькі ў 2024 годзе атрымлівалі расійскія сеньёры і некаторыя мідлы, якія праграмуюць на PHP.

Пры гэтым просты астролаг-джун Utex не патрэбны. Кампанія шукае выключна дасведчанага спецыяліста, які працуе ў гэтай галіне мінімум 6 гадоў. Але і сярод топавых астролагаў яна будзе праводзіць вельмі жорсткі адбор. Каб атрымаць пасаду, спецыяліст абавязаны быць спадчынным астролагам — абавязкова ў пятым пакаленні. Безумоўнай перавагай будуць добрыя сувязі, то-бок знаёмства кандыдата з пераможцамі тэлешоу «Бітва экстрасэнсаў», а тым больш — наяўнасць у самога астролага перамогі ў гэтым шоу. Яшчэ адзін важны атрыбут кандыдата — Юпітэр у яго мае быць у другім доме натальнай карты.
У рамках сумоўя кандыдатам спатрэбіцца выканаць тэставае заданне — скласці і расшыфраваць натальную карту гендырэктару кампаніі. На сайце Utex у раздзеле «Каманда» не пазначана, хто займае гэтую пасаду, там згаданыя толькі дырэктар па прадукце і тэхнічны дырэктар з тыповымі рускімі імёнамі. Пры гэтым Utex дзейнічае не ад расійскай юрыдычнай асобы — гэта кампанія ICUT Ltd. з рэгістрацыяй на Сент-Вінсенце і Грэнадзінах.
У задачы будзе ўваходзіць складанне астралагічных прагнозаў пра фінансы кампаніі на месяц і на год, правядзенне рытуалаў, кансультацыі па грашовай магіі і абарона ад сурокаў з боку канкурэнтаў. Акрамя гэтага, фінансавы астролаг будзе абавязаны ўзмацняць грашовую плынь і энергаполе кампаніі, а таксама прыцягваць новыя крыніцы даходу.
Апісанне вакансіі змяшчае шэраг супярэчнасцяў і недагаворак. Напрыклад, у ім гаворыцца, што працаваць будучы фінансавы астролаг будзе аддалена, але ніжэй гэта абвяргаецца. «Праца з офіса, аднак магчымае гнуткае наведванне ў сувязі з правядзеннем рытуалаў», — гаворыцца ў вакансіі. Працаваць прыйдзецца поўны працоўны дзень ад 10 да 19 гадзін. У вакансіі дакладна прапісаны памер зарплаты, але ў той жа час пазначана, што аклад «абмяркоўваецца па выніках сумоўя». KPI таксама абмяркоўваецца на сумоўі. Utex не ўдакладняе, як менавіта будзе ацэньваць працу астролага, але прама папярэджвае, што папытанне будзе «па выніках, а не па выдаткаваным на працу часе».
Той, хто зможа заняць месца ў штаце Utex, атрымае ад кампаніі цэлы шэраг бонусаў. Сярод іх — карта зорнага неба, працоўнае месца, абсталяванае тэлескопам, грашовым дрэвам і магічным шарам, а таксама фірмовы аўдыягід з афірмацыямі. Акрамя гэтага, працаўнік будзе атрымліваць бясплатную каву з карыцай, але выключна ў чацвяргі. Якія віды кавы даступныя бясплатна ў іншыя дні і колькі філіжанак або літраў можна выпіваць на дзень, незразумела.
Utex — не першая кампанія ў Расіі, якая мае або жадае займець у штаце спецыялістаў у розных відах містыкі. Мінулага лістапада CNews паведамляў пра ІТ-фірму, якая ўсе важныя рашэнні — напрыклад, каго прымаць на працу, а каго не, — прымае толькі пасля кансультацыі са сваім таролагам.
Рэдакцыя CNews звярнулася па каментар да «Растэлекама» з пытаннем пра наяўнасць у штаце таролагаў, астролагаў ды іншых эзатэрыкаў. «У штатным раскладзе „Растэлекама“ такіх пасад няма», — адказаў прадстаўнік аператара.
Мало предлагают, в США предлагаю намного намного больше за такую работу. Таких реальных специалистов которые умеют работать со своим психическими возможностями очень мало. Они на вес золота, а тут предлагают какие то 2500.
ответил представитель оператора - а кто то ожидал честного ответа? и так повсеместно реклама что это якобы шарлатанство - так люди и привыкли изначально это считать дичью. Плюс еще мошенники открывают свои школы недо астрологии.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
треш
Все что можно сказать про росАйТи
Хайпожоры
Хайпововы.
Поработаю рекрутером. У нас же тут своих представителей хватает
Вот первый https://devby.io/news/belkomnadzor#comment56268203
Вот второй
https://devby.io/news/belkomnadzor#comment65704810
Ну и беспроигрышный вариант
Энди12345 "Заказчики посчитают деньги и вернутся"
Мало предлагают, в США предлагаю намного намного больше за такую работу. Таких реальных специалистов которые умеют работать со своим психическими возможностями очень мало. Они на вес золота, а тут предлагают какие то 2500.
ответил представитель оператора - а кто то ожидал честного ответа? и так повсеместно реклама что это якобы шарлатанство - так люди и привыкли изначально это считать дичью. Плюс еще мошенники открывают свои школы недо астрологии.
настоящий специалист и без размещения вакансии в интернете найдет работодателя, просто почитав карту своей судьбы.