Для крэатыўных. 5 тэкстаў Bubble, якія навучаць графічнаму, вэб і UX/UI-дызайну
Калегі з Bubble сабралі пяць гайдаў пра тое, як стаць дызайнерам. Пра тое, чым адрозніваюцца розныя кірункі дызайну, якімі навыкамі трэба валодаць, дзе ім вучаць і як усё гэта спазнаць самому — у гэтай падборцы.
Калегі з Bubble сабралі пяць гайдаў пра тое, як стаць дызайнерам. Пра тое, чым адрозніваюцца розныя кірункі дызайну, якімі навыкамі трэба валодаць, дзе ім вучаць і як усё гэта спазнаць самому — у гэтай падборцы.
Чым займаюцца дызайнеры і дзе гэтаму вучаць
Каб зразумець, якім кірункам дызайну вы хочаце займацца, трэба разабрацца ў матчастцы. Чым digital-дызайнер адрозніваецца ад вэб-дызайнера, што трэба ведаць для праектавання самалётаў, як дызайнеры датычныя да сучаснай адукацыі і дзе на іх вучыцца — коратка расказваем пра ўсё гэта ў картках Bubble.
Вэб-дызайн з нуля: што пачытаць пачаткоўцу і дзе вучыцца
З матчасткай разабраліся. Давайце зразумеем, чым менавіта займаецца вэб-дызайнер. Як ім стаць і з чаго лепш за ўсё пачынаць пачаткоўцу? Расказваем, які скілсэт патрэбны для адмалёўкі інтэрфейсаў і як хутка асвоіць вэб-дызайн з нуля.
Пры канцы тэксту ёсць падборка дзесяці профільных курсаў — ад знаёмства з ноўкод-рэдактарам Webflow да стварэння сайтаў у Tilda.
Што такое UX/UI-дызайн і як хутка асвоіць прафесію
Вэб-дызайн не пасуе? Давайце паспрабуем UX/UI. Гэтыя спецыялісты робяць сайты зразумелымі, зручнымі і прыгожымі. Самі яны нічога не праграмуюць, але без іх у IT нікуды.
Разбіраемся, што такое UX- і UI-дызайн, якія навыкі патрэбныя, каб працаваць UX/UI-дызайнерам і як ім стаць.
Стаць графічным дызайнерам без SMS і рэгістрацыі: стартавы план для самастойнага навучання
UX/UI зноў не вашае? Паразмаўляем пра digital-прафесіі з параўнальна невысокім парогам уваходжання. Вам не патрэбныя мовы праграмавання, умець рабіць акадэмічныя малюнкі таксама неабавязкова. Дастаткова зразумець прынцып, як робяцца прыгожыя карцінкі, і навучыцца ствараць іх у праграмах.
Якія навыкі трэба развіць дызайнеру, чаму не трэба пачынаць з Photoshop, якія праграмы і рэсурсы дапамогуць у працы і куды працаўладкавацца на старце з мінімальнымі ведамі — расказвае Кацярына Абдрахманава, графічны і прадуктовы дызайнер, якая распрацоўвае айдэнтыку брэндаў, візуальныя камунікацыі і дызайн інтэрфейсаў.
Крэатыўны кодынг і лінагравюра: 10 карысных хобі для дызайнера
Для тых, хто ўжо займаецца дызайнам, мы сабралі дзесяць спосабаў адцягнуцца ад працы з карысцю для сябе і кар’еры. У тэксце расказваем пра плюсы малявання ад рукі, фатаграфавання, вывучэння мастацтва, каліграфіі, прагляду серыялаў і не толькі. І на ўсё даем парады — ад рэкамендацый у частцы кіно да курсаў і спасылак на карысныя рэсурсы па тэме.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.