«Як дзядуля для кожнага супрацоўніка». Аркадзь Добкін у спісе самых любімых CEO ў 2024 годзе
Аркадзя Добкіна ўключылі ў спіс самых любімых кіраўнікоў — Most Loved CEOs ад Newsweek. Пра гэта паведаміла каманда EPAM на старонцы кампаніі ў LinkedIn.
У каментарах пад пастом віншуюць Аркадзя і пішуць, што яму «пасуе гэты тытул», бо ён «вельмі дальнабачны CEO» і пры гэтым сціплы чалавек.
— Кіраванне такой велізарнай кампаніяй патрабуе больш, чым проста мудрасць, навыкі, талент і ўнікальнасць — часта гэта патрабуе заставацца чалавекам. У сучасным свеце мы сутыкаемся з такой колькасцю выклікаў, таму хацелася б, каб у нас было больш такіх лідараў, як Аркадзь, з іх падыходам да вырашэння праблем — калі ствараецца лепшы свет не толькі для бізнэсу, але і для людзей.
Таксама ў адным з каментароў гаворыцца, што Добкін — «не звычайны гендырэктар, ён як дзядуля для кожнага з супрацоўнікаў. Расказваюць мноства гісторый пра тое, як ён сядзеў у самалётах побач з інжынерамі EPAM, абменьваўся думкамі і наладжваў сувязі. Уся рэч у стаўленні да людзей».
Спіс Most Loved CEOs складаецца на аснове даследавання, якое ўключае вывучэнне водгукаў, а таксама апытанне сярод супрацоўнікаў, каб ацаніць эфектыўнасць іх CEO як кіраўнікоў, а таксама іх уплыў на культуру кампаніі. Таксама складальнікі рэйтынгу вывучаюць, што пішуць СМІ.
Акрамя таго EPAM ўжо чацвёрты год запар уваходзіць у спіс з Most Loved Workplaces, які складаецца той жа камандай. Каб сфармаваць рэйтынг з топа-100 сёлетніх кампаній, былі апытаныя 2 мільёны супрацоўнікаў.
Читать на dev.by