Добкін прадаў акцыі EPAM на $13+ млн у 2024 годзе
Каціроўкі EPAM завяршылі 2024 год горш, чым пачыналі, і працягнулі падзенне ў 2025-м. На гэтым фоне сузаснавальнік і гендырэктар EPAM Аркадзь Добкін летась прадаў акцый сваёй кампаніі больш як на $13 млн. Пры гэтым ён купляе больш акцый, чым прадае.
Паводле дадзеных Markets Insider, за 2024 год Добкін прадаў 42 757 акцый EPAM на суму больш як $12,92 млн па цэнах ад $268,4 да $307,41. А таксама яшчэ 25 600 акцый па невядомай цане. Значна буйнейшымі партыямі — па 40–50 тысяч — ён прадаваў акцыі ў 2021 годзе.
За той жа перыяд кіраўнік кампаніі набыў 80 000 акцый больш як на $2,61 млн па курсе $32,08 і яшчэ 21 774 акцыі па курсе, які не ўдакладняецца. У сярэдзіне сакавіка 2024 года Добкін купіў найбуйнейшую партыю сваіх акцый прынамсі з 2020 года — 61 000 штук. Прычым найбольшая актыўнасць па куплі і продажы акцый прыпала на сакавік, пасля чаго каціроўкі пачалі рэзка падаць.
Пакуль у 2025 годзе Добкін прадаў 35 179 акцый на суму больш як $6,19 млн. А набыў (у штуках) — удвая больш: 50 000 па $61,38 на $3,069 млн і яшчэ 22 189 акцый — па невядомай цане.
Зараз Аркадзю Добкіну належыць 1 312 638 акцый EPAM.
На пачатак 2024 года акцыі EPAM каштавалі крыху больш за $291, а да 31 снежня таго ж года курс знізіўся да менш як $234. 8 красавіка 2025-га курс апускаўся да мінімальных за апошнія пяць гадоў $143,33. Зараз каштоўныя паперы кампаніі таргуюцца прыкладна па $185.
Читать на dev.by