Долар працягвае таннець, за снежань — мінус 6%

Долар працягвае таннець у снежні. Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 9 снежня курс долара ўпаў на 0,85%.

4 каментарыя

Афіцыйны курс амерыканскай валюты склаў 3,3775 рубля. Апошні раз такі нізкі курс долара быў у сярэдзіне лістапада.  

Еўра па выніках першай пасля выходных гандлёвай сесіі вырас адразу на 2,27% да 3,5999

Долар пасля росту ў лістападзе, асабліва на працягу апошняй дэкады, у снежні адкочваецца назад. Ад пачатку гэтага месяца амерыканская валюта патаннела на 6,1%. Яшчэ на 1 снежня курс долара складаў 3,5701 рубля. Але агулам ад пачатку года долар падаражэў на 6,3%.

У адрозненне ад долара курс еўрапейскай валюты нестабільны апошні месяц. Ад пачатку года еўра падаражэў на 2%.


Читать на dev.by