Доля ІТ-сектара ў эканоміцы Беларусі ўпала ў 1,5 раза за чатыры гады
Унёсак сферы «інфармацыя і сувязь», куды ўваходзіць ІТ, у ВУП Беларусі за апошнія некалькі гадоў знізіўся прыблізна ў 1,5 раза: з 7,3% па выніках 2021 года да 4,9% — на канец 2024-га. Такія дадзеныя прыводзяцца ў статыстычным штогадовіку «Беларусь у лічбах».
У 2021 годзе ІТ-сфера апярэджвала сельскую гаспадарку, будаўніцтва, аперацыі з нерухомасцю і транспартную дзейнасць, саступаючы толькі прамысловасці, а таксама аптоваму і рознічнаму гандлю і рамонту аўтамабіляў. Цяпер ІТ апынулася пазаду ўсіх.
Паводле дадзеных Белстата, у 1 квартале бягучага года ўнёсак сферы «інфармацыя і сувязь» у ВУП складаў 5,1%.
Доля насельніцтва, занятага ў ІТ, з 2021 года да канца 2024-га скарацілася прыблізна на 12% — з 3,4% да 3% ад агульнай колькасці занятага насельніцтва.
Намінальная налічаная зарплата ў ІТ застаецца самай высокай і за той жа перыяд вырасла з 4607,7 рубля да 5645,1 рубля ў месяц. Пры гэтым прырост рэальнай зарплаты ў ІТ летась быў самым нізкім сярод усіх галін.
Читать на dev.by