Ёсць важная навіна для тых, хто хоча падтрымаць dev.by з Беларусі
Мы падключылі Donorbox. Гэта бяспечны і не заблакаваны ў Беларусі спосаб падтрымаць рэдакцыю.
Ад канца мінулага года мы прымаем данаты ад нашых чытачоў. Вось канкрэтна цяпер у нас 189 патронаў на Patreon. Мы хочам да канца года 1000 патронаў — яны наўрад ці пакрыюць усе выдаткі (тут — дэталі), але зробяць нашую працу ўстойлівейшай. Аднак Patreon заблакаваны ў Беларусі, і гэта пэўныя зразумелыя нязручнасці.
А Donorbox не заблакаваны. 🌯
Таму калі вы ў Беларусі і хочаце нам дапамагчы, гэта ідэальны спосаб.
Што важна:
- Гэта ананімна і канфідэнцыйна: мы бачым вашыя псеўданімы або імёны і пошты, для астатніх вы можаце іх схаваць; доступ і да гэтых даных толькі ў некалькіх аддаленых супрацоўнікаў dev.
- Гэта легальна.
- Штомесячныя плацяжы на любую суму надаюць нашым планам надзейнасці. Але разавыя плацяжы — таксама вельмі крута.
- На Patreon сярэдні чэк — 7$.
- Donorbox не любіць некаторыя карты. У нас не выйшла з Альфай, з іншымі ўсё было акей. Калі знайшлі праблему, пішыце нам на dev@dev.by.
Верым, спадзяемся, дзякуй!
Читать на dev.by