У Беларусі ўвядуць электронныя візы для замежнікаў
Беларускі ўрад унёс карэкціроўкі ў візавыя правілы, згодна з якімі грамадзянам шэрагу краін свету будуць выдавацца электронныя візы. Пастанову Саўміна № 953 апублікавалі 19 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У спісе 67 краін, у тым ліку Германія, ЗША, Вялікабрытанія, Японія, Францыя, Канада, Іспанія.
Каб атрымаць візу, замежнікам трэба падаць заяўку ў асабістым кабінеце адзінага партала электронных паслуг. Запіс аб дазволе на ўезд у Беларусь будзе захоўвацца ў аўтаматызаванай сістэме «Консул».
Афармленне візы платнае, кошт не пазначаны. Разгляд заяўкі зойме да 7 дзён. Тэрміновая выдача дакумента не прадугледжаная.
Электронныя візы будуць аднаразовымі і індывідуальнымі, іх будуць выдаваць на 30 дзён. Сярод мэтаў — дзелавая паездка, удзел у спартыўных, культурных, навуковых, адукацыйных мерапрыемствах і стажыроўках, прыватныя справы, турызм.
Пункт пастанаўлення пра электронную візу запрацуе праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання, арыенціровачна ў сакавіку 2025 года.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
а заочные суды за шпионах для иностранцев?
Они в закрытом виде проходят.