Амерыканскія студэнты-інфарматыкі ад адчаю ідуць у магістратуру, каб выйграць час
Яшчэ некалькі гадоў таму спецыялізацыя на інфарматыцы карысталася папулярнасцю ў студэнтаў, якія планавалі адразу пасля ВНУ ўладкавацца ў бігтэх-кампаніі на шасцізначныя зарплаты. Але ўслед за ўсплёскам наймання ў пандэмію ў ІТ-галіне наступілі масавыя скарачэнні, а многія студэнты-інфарматыкі сутыкнуліся з вялікімі праблемамі пры пошуку месцаў для праходжання практыкі і працаўладкавання, нягледзячы на тое, што рэзюмэ рассылаюць сотнямі, піша Business Insider. Цяпер яны «ў паніцы» ідуць у магістратуру з надзеяй, што на працягу года-двух сітуацыя на рынку палепшыцца.
Яшчэ некалькі гадоў таму спецыялізацыя на інфарматыцы карысталася папулярнасцю ў студэнтаў, якія планавалі адразу пасля ВНУ ўладкавацца ў бігтэх-кампаніі на шасцізначныя зарплаты. Але ўслед за ўсплёскам наймання ў пандэмію ў ІТ-галіне наступілі масавыя скарачэнні, а многія студэнты-інфарматыкі сутыкнуліся з вялікімі праблемамі пры пошуку месцаў для праходжання практыкі і працаўладкавання, нягледзячы на тое, што рэзюмэ рассылаюць сотнямі, піша Business Insider. Цяпер яны «ў паніцы» ідуць у магістратуру з надзеяй, што на працягу года-двух сітуацыя на рынку палепшыцца.
Адная са студэнтак-суразмоўніц выдання кажа, што паступала некалькі гадоў таму, калі выпускнікі яе спецыялізацыі шанаваліся высока — інжынеры былі запатрабаваныя ва ўсіх галінах, і ўсе вакол казалі, што яна зможа атрымліваць шмат грошай і пабудаваць выдатную кар’еру. Але разаслаўшы 250-300 заявак ад моманту заканчэння вучобы, яна зразумела, што стан рэчаў у бігтэхах прама процілеглы таму, што было гадоў пяць таму.
Паводле даных ADP Research Institute, найманне распрацоўшчыкаў софту ў перыяд паміж канцом 2019 года і пачаткам 2024 года пераважна зніжалася за выключэннем пандэмійнага росту ў другой палове 2021-га і ўзімку 2022-га. Паводле даных джабборда Indeed, колькасць вакансій у распрацоўцы софту практычна адкацілася да дакавідных значэнняў. А ў сацсетках між тым множацца відэа з натоўпамі выпускнікоў на кірмашах вакансій.
Другі суразмоўца выдання адзначае, што летась шукаць працу было прасцей. Улетку 2023-га кампаніі хутка адказвалі і запрашалі на сумоўі. А сёлета большасць з прыкладна ста водгукаў сышла ў пустэчу.
Супернічаць выпускнікам даводзіцца не толькі міжсобку, але і з вопытнымі супрацоўнікамі. Згодна з трэкерам Layoffs.fyi, у 2022 годзе айцішныя кампаніі скарацілі больш за 165 тысяч чалавек. У 2023 годзе паказчык узляцеў вышэй за 264 тысячы, а за няпоўны 2024-ы ў галіне было звольнена каля 150 тысяч спецыялістаў.
Каб адцягнуць уступленне на негасцінны працоўны рынак пасля некалькіх месяцаў беспаспяховых пошукаў, студэнты ў апошні момант згаджаюцца працягваць вучобу ў магістратуры.
Напрыклад, у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце ў інжынерную магістратуру ў мінулым навучальным годзе паступіў 241 студэнт, а ў гэтым — 303, прытым што ў ранейшыя гады лічба прыкладна не змянялася.
Трэці студэнт, з якім размаўляў BI, сказаў, што таксама пайшоў у магістратуру толькі праз неспрыяльную сітуацыю на рынку, і што такіх, як ён, шмат.
У Burning Glass Institute палічылі, што без працы застаецца 7% людзей, якія скончылі магістратуру па інфарматыцы. Аднак, паводле леташніх звестак PayScale, аклад магістрантаў-інфарматыкаў у сярэднім $112 тысяч супраць $72 у тых, у каго за плячыма толькі бакалаўрыят.
Яшчэ адзін вельмі настойлівы студэнт кажа, што знайсці фултайм-працу атрымалася праз чатыры месяцы пасля выпуску, але для гэтага ён разаслаў больш за тысячу заявак. Аднак ён лічыць, што яму пашанцавала, бо некаторыя выпускнікі мінулых гадоў дагэтуль у працэсе.
Пры гэтым у Мінпрацы ЗША прагназуюць, што да 2033 года попыт на распрацоўшчыкаў софту вырасце на 18%.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Толи дело - обязательное распределение в РБ)) работа гарантирована
На Интеграл на 1800руб
норм чё. я по распределению не в ит 120$ получал.
Работу вам и товарищ Сталин гарантировать мог бы, но есть нюанс
Если не можешь взять интеграл, Интеграл не может взять тебя
А беларуские чтобы выехать из страны)
В магистратуру идут как правило от большого ума, а не за большой ЗП. Хотя на ЗП это тоже влияет(~100т. / год после магистратуры MIT)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 17 снежня 2024, 13:56
в макдональдсе острая нехватка рабочих рук
Джуниоры больше не нужны
хм, как будто спрос на айтишников должен быть бесконечным
от армии они косят. магистратура отсрочку дает