Дарагое задавальненне: NASA не хапае грошай на дастаўку марсіянскага грунту
Касмічнае агенцтва сутыкнулася з недахопам сродкаў праз абмежаванні свайго бюджэту. Цяпер ведамства шукае хутчэйшы і таннейшы спосаб дастаўкі проб марсіянскага грунту на Зямлю.
Касмічнае агенцтва сутыкнулася з недахопам сродкаў праз абмежаванні свайго бюджэту. Цяпер ведамства шукае хутчэйшы і таннейшы спосаб дастаўкі проб марсіянскага грунту на Зямлю.
Незалежная праверка паказала, што бягучы план дастаўкі грунту будзе каштаваць ад $11 мільярдаў і наўрад ці будзе выкананы раней за 2040 год. Першапачаткова меркавалася, што запуск місіі адбудзецца ў 2027 або 2028 годзе, але цяпер стала зразумела, што гэта немагчыма праз «тэхнічныя праблемы, рызыкі і бягучыя магчымасці».
Пасля аналізу фінансавых магчымасцяў бюджэту на 2025 год NASA прыйшло да высновы, што непазбежныя дадатковыя скарачэнні. Пры гэтым кіраўнік ведамства Біл Нэльсан заўважыў, што затрымкі ў касмічных праграмах непрымальныя, калі ў 2040-х ЗША збіраюцца высадзіць на Марсе першых астранаўтаў.
Агенцтва звярнулася да сваіх даследчых цэнтраў і Лабараторыі рэактыўнага руху для распрацоўкі ідэй па хутчэйшай і менш дарагой дастаўцы марсіянскага грунту. Чакаецца, што аперацыю магчыма ажыццявіць у 2030-я гады, яна абыдзецца амерыканскаму бюджэту менш чым у $7 мільярдаў.
Ілан Маск прапанаваў NASA дапамагчы з дастаўкай марсіянскага грунту. Кіраўнік SpaceX заявіў, што кампанія прапануе ведамству альтэрнатывы, а ракета Starship зможа забяспечыць дастаўку арыенціровачна праз пяць гадоў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.