Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Дарожная АІ-сістэма ў Англіі «злавіла» 300 парушальнікаў за тры дні працы

Паліцыя графства Корнуал на поўдні Англіі ўстанавіла сістэму камер на базе штучнага інтэлекту на адной з буйных дарог краіны. Усяго за 72 гадзіны яна зафіксавала каля 300 кіроўцаў, якія парушылі ПДР. А яшчэ праз пяць дзён лічба вырасла да тысячы, піша Insider.

Пакінуць каментарый

Сістэма запрацавала нядаўна ў тэставым рэжыме. Яна закліканая забяспечваць бяспеку на дарозе і выяўляць кіроўцаў, якія, напрыклад, едуць з непрышпіленымі рамянямі або карыстаюцца смартфонамі за рулём. За тры дні тэхналогія, распрацаваная кампаніяй Acusensus, выявіла 180 і 117 такіх парушэнняў адпаведна.

Сістэма ўсталяваная на трасе A30, якая злучае Лондан з паўднёва-заходняй часткай краіны. Яна робіць здымкі транспартнага патоку, пасля чаго штучны інтэлект апрацоўвае іх і выяўляе патэнцыйных парушальнікаў. Адабраныя АІ здымкі адпраўляюцца на праверку чалавеку. Калі парушэнне сапраўды мае месца, то ў залежнасці ад яго сур’ёзнасці кіроўцу накіроўваюць папярэджанне або апавяшчэнне аб пакаранні.

Акрамя гэтага, летась Acusensus тэсціравала сваю сістэму ў розных іншых частках Англіі і ў Аўстраліі. Таксама сёлета ў Вялікабрытаніі выпрабоўвалі АІ-сістэму для адсочвання кіроўцаў, якія выкідваюць смецце ў акно машыны. У метро Барселоны і Нью-Ёрка падобная АІ-сістэма вылічае пасажыраў, якія не аплацілі праезду.

Даследчыкі Google і Стэнфарда зрабілі АІ-вёску у якой боты спрабуюць весці чалавечае жыццё
Даследчыкі Google і Стэнфарда зрабілі АІ-вёску, у якой боты спрабуюць весці чалавечае жыццё
Па тэме
Даследчыкі Google і Стэнфарда зрабілі АІ-вёску, у якой боты спрабуюць весці чалавечае жыццё
ChatGPT дае няправільныя адказы на пытанні па праграмаванні больш як у палове выпадкаў
ChatGPT дае няправільныя адказы на пытанні па праграмаванні больш як у палове выпадкаў
Па тэме
ChatGPT дае няправільныя адказы на пытанні па праграмаванні больш як у палове выпадкаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.