Даследчыкі Google і Стэнфарда зрабілі АІ-вёску, у якой боты спрабуюць весці чалавечае жыццё
Група даследчыкаў са Стэнфардскага ўніверсітэта і Google стварыла віртуальную вёску, у якой вучацца жыць і ўзаемадзейнічаць як людзі 25 АІ-агентаў.
Група даследчыкаў са Стэнфардскага ўніверсітэта і Google стварыла віртуальную вёску, у якой вучацца жыць і ўзаемадзейнічаць як людзі 25 АІ-агентаў.
Група даследчыкаў са Стэнфардскага ўніверсітэта і Google стварыла віртуальную вёску, у якой вучацца жыць і ўзаемадзейнічаць як людзі 25 АІ-агентаў.
Боты «прачынаюцца», абмяркоўваюць мясцовыя навіны і нават адзначаюць святы. Кожны з іх мае імя і самастойна плануе свой дзень. Разам яны прыдумляюць, як адзначыць, напрыклад, Дзень святога Валянціна, і складваюць меркаванне адно пра аднаго ў працэсе абмеркавання розных тэм.
Мэта эксперыменту — распрацоўка АІ, паводзіны якога максімальна набліжаныя да паводзін людзей.
Напрыклад, аднаму з агентаў было даручана арганізаваць вечарыну з нагоды Дня ўсіх закаханых. Іншыя агенты пачалі аўтаматычна рассылаць запрашэнні на мерапрыемства, упрыгожваць месца і завязваць знаёмствы. У іншым выпадку агенты абмяркоўвалі будучыя выбары і розныя пункты гледжання на кандыдатаў.
У аснове ўзаемадзеяння агентаў, як і ChatGPT, ляжыць тэхналогія апрацоўкі натуральнай мовы і генератыўнага АІ. Пры дапамозе яе боты вучацца весці дыялогі, якія імітуюць людзей. Але ключавым момантам, які дазволіў дасягнуць максімальна натуральных паводзін, стала магчымасць агентаў захоўваць у памяці падзеі і «абдумваць» іх. Гэта дазваляе ім кіравацца падзеямі, якія адбыліся, у будучых рашэннях і дзеяннях — напрыклад, яны могуць згадаць нейкія падрабязнасці пра іншага агента, каб выбраць яму правільны падарунак на дзень нараджэння.
Аўтары іншага, красавіцкага даследавання прыйшлі да высновы, што чатбот ChatGPT ужо цяпер лепшы за дактароў у кансультацыях пацыентаў — у прыватнасці, ён праяўляе больш спачування, ніж жывыя дактары.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
проявляет больше чего?