У Нарвегіі плануюць забараніць сацсеткі дзецям да 15 гадоў

У Нарвегіі хочуць павысіць узрост, з якога дзецям можна карыстацца сацсеткамі, ад 13 да 15 гадоў. Гэта будзе адное з самых строгіх падобных абмежаванняў у свеце, адзначае Business Insider. Праблема ў тым, што цяперашні бан, уведзены яшчэ ў 2018 годзе, не працуе, што прымушае задумацца аб мэтазгоднасці яго пастражэння.

Пакінуць каментарый

Нарвежскія ўлады кажуць, што гэты будзе «цяжкая барацьба». Аднак там лічаць яе маральным абавязкам, бо тэхнагіганты настроіліся супраць дзіцячых розумаў. Новы бан пашырыць дзейнае заканадаўства пра персанальныя даныя і можа быць прыняты налета.

Паводле ацэнак нарвежскіх медыйных органаў на жнівень, у сацсетках сядзяць 53% дзяцей ва ўзросце 9 гадоў, 58% дзесяцігадовых і 72% адзінаццацігадовых. Даныя атрыманыя на аснове апытання больш як 3 тысячы дзяцей і 2,5 тысяч бацькоў са 122 мясцовых школ.

Улады лічаць, што навіна дапаможа бацькам спакойна абмяжоўваць час, які іх дзеці бавяць у сацсетках, паколькі цяпер многія хацелі б гэта зрабіць, але не могуць.

Таксама ўлады прапрацоўваюць укараненне правілаў праверкі ўзросту карыстальнікаў. Там лічаць, што за абарону дзяцей у сеціве маюць несці сумесную адказнасць бацькі, улады і самі тэхналагічныя кампаніі. Большасць сацсетак дапускае карыстальнікаў менавіта ад 13 гадоў.

Акрамя Нарвегіі, бан на сацсеткі для асоб маладзейшых за 16 гадоў распрацоўваюць у Аўстраліі. А ў Францыі тэсціруюць забарону мабільных тэлефонаў у школах для дзяцей да 15 гадоў.

TikTok вызывает привыкание за полчаса, и TikTok об этом знает
По теме
TikTok вызывает привыкание за полчаса, и TikTok об этом знает
Бот Character.AI давёў падлетка да самагубства — маці судзіцца з распрацоўшчыкамі
Па тэме
Бот Character.AI давёў падлетка да самагубства — маці судзіцца з распрацоўшчыкамі

Читать на dev.by