Кракаўская радыёстанцыя замяніла жывых вядоўцаў на АІ

Кракаўская інтэрнэт-радыёстанцыя OFF Radio Krakow звольніла больш за дзясятак вядоўцаў і ад гэтага тыдня замяніла іх трыма віртуальнымі персанажамі на базе АІ, піша CNN.

2 каментарыя

У аўторак тут транслявалася «інтэрв’ю», якое праводзіў АІ, агучаны голасам польскай паэткі і лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі ў літаратуры Віславы Шымборскай.

На радыёстанцыі адзначаюць, што гэта першы ў краіне эксперымент, калі ролю журналістаў выконвае штучны інтэлект. АІ-аватары арыентаваныя на маладую аўдыторыю, якой будуць расказваць пра мастацтва, культурныя і сацыяльныя праблемы.

«Ці з’яўляецца штучны інтэлект больш магчымасцю, ці пагрозаю для СМІ, радыё і журналістыкі? Мы будзем шукаць адказ на гэтае пытанне», — адзначыў галоўны рэдактар станцыі Марцін Пуліт.

Падзея выклікала рэзананс у грамадстве. Некаторыя лічаць гэта небяспечным прэцэдэнтам для ўсіх, а таксама, што ён стварае пагрозу выцяснення дасведчаных супрацоўнікаў медыйнай і крэатыўнай сферы тэхналогіямі. Апублікаваная ў аўторак петыцыя з пратэстам за дзень набрала больш за 15 тысяч подпісаў.

Журналістаў станцыя выгнала яшчэ ў жніўні. Пуліт сцвярджае, што прычынай стаў не АІ, а тое, што яе «аўдыторыя была блізкая да нуля».

На праблему звярнуў увагу міністр інфарматызацыі Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі. Ён прызнаў неабходнасць распрацоўкі заканадаўства для рэгулявання АІ. «Я прыхільнік развіцця АІ, але я лічу, што мы ўсё часцей пераходзім нейкія межы. Шырокае выкарыстанне АІ мае быць на карысць людзей, а не на шкоду ім!» — заявіў ён у аўторак.

ИИ заменит судей на знаменитом теннисном турнире
По теме
ИИ заменит судей на знаменитом теннисном турнире
Klarna замяніў маркетолагаў на FІ, а цяпер хоча прыбраць палову штатe
Па тэме
Klarna замяніў маркетолагаў на FІ, а цяпер хоча прыбраць палову штатe
Разработчики не боятся генеративного ИИ и эффективно его используют: опрос HackerRank
По теме
Разработчики не боятся генеративного ИИ и эффективно его используют: опрос HackerRank

Читать на dev.by